Гадзіну гісторыі правялі для чытачоў дзіцячай бібліятэкі
Удзельнікамі пазнавальнага мерапрыемства «Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь» сталі наведвальнікі лагера СШ №2.
Дзецям расказалі пра славутасці нашай краіны, яе ўнікальныя мясціны, багацце лясоў, азёр і рэк, гістарычныя падзеі. Асобна бібліятэкары ўзгадалі цікавыя факты з жыцця знакамітых людзей, якія праславілі рэспубліку працай і талентам.
Юныя чытачы адгадвалі загадкі, успаміналі вершы, прыказкі і прымаўкі, знаёміліся з кнігамі пра Беларусь.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.