Барташэвіч Валерый Вацлававіч, нарадзіўся 20 ліпеня 1963 года, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама, беспартыйны, Гозская выбарчая акруга № 15, агульная колькасць выбаршчыкаў па акрузе – 630, колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, – 579, колькасць галасоў, пададзеных за кандыдата ў дэпутаты, – 457, колькасць галасоў,... Читать далее
Галасуем за будучыню!
У мінулую нядзелю ў нашай краіне прайшлі выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў – абласных, гарадскіх, раённых, cельскіх. Актыўны ўдзел у іх прынялі выбаршчыкі Астравецкага раёна.
У цэлым па раёну ў спісы для галасавання было ўнесена 18152 прозвішчы выбаршчыкаў. Удзел у галасаванні прыняло 16146 чалавек. Прычым 5498 з іх скарысталі прадастаўленае выбарчым Кодэксам... Читать далее
Па чутках і аўтарытэтна: дом стаіць трывала
Падобна на тое, што Астравец павольна, але ўпэўнена набывае славу радовішча чутак і плётак. З незайздросным пастаянствам, дастойным лепшага выкарыстання, тут рэгулярна кагосьці «здымаюць» з працы і «саджаюць» за краты. Апошнім часам да звыклых тэм дабавілася і новая – АЭС. Але паколькі будаўніцтва станцыі пакуль і не пачыналася, аб’ектам самай... Читать далее
Ігнацова і яго жыхары
Даехаць да гэтай вёскі не так і проста. Асабліва вясной ці ўвосень, калі лужыны разліваюцца ў добрыя сажалкі, а глыбіня каляін на дарозе адпуджвае і ліхача. Зрэшты, і ў бездараж дабрацца да Ігнацова можна – дастаткова пакінуць машыну на абочыне і паўтара-два кіламетры пратэпаць пяшэчкам. Пайшлі-пайшлі, паважаны чытач! Заляжаліся за... Читать далее
26 красавіка – 24-я гадавіна Чарнобыльскай трагедыі
Спатканне з радзімай
Не верце таму, хто сцвярджае, што машыны часу няма і яе не можа быць у прынцыпе. Яна ёсць – я сама нядаўна на ёй падарожнічала…
Праўда, на першы погляд яна выглядала як звычайны “Фольксваген” (прабачце — не ведаю, якой мадэлі) сіняга колеру, за рулём якога сядзеў далёкі ад фантастыкі... Читать далее
"Прамая лінія": будаўніцтва АЭС у пытаннях і адказах
На наша агульнае шчасце, “прамую лінію”, прысвечаную пытанням будаўніцтва АЭС і назначаную на 1 красавіка – дзень гумару і розыгрышаў – чытачы “Астравецкай праўды” ўспрынялі цалкам сур’ёзна. Непакоіла толькі адно – наколькі тэма мяркуемай размовы актуальная для жыхароў Астравеччыны? Ці не прыйдзецца гадзіну прасядзець у цішыні і адзіноце? Апасенні аказаліся... Читать далее
Дапамога лішняй не бывае
Многія ведаюць, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік з’яўляецца самым эфектыўным сродкам для папярэджвання гібелі людзей падчас пажараў. Але на сённяшні дзень у многіх дамах яшчэ не ўстаноўлены гэтыя прыстасаванні. З мэтай выпраўлення становішча за кошт райвыканкама ў красавіку было набыта 90 АПА для ўстаноўкі іх у дамах адзінокапражываючых грамадзян, а таксама... Читать далее
Турнір імя Пукшты
Упершыню па ініцыятыве начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму С.В. Шэіна і пры падтрымцы індывідуальных прадпрымальнікаў В.З. Шырынскага, Ч.С. Лабачэўскага, І-А.І. Раўдановіча, а таксама ветэранаў спорту, у Рымдзюнскай СШ адбылося спаборніцтва па баскетболу сярод мужчын на прыз таленавітага настаўніка і трэнера Л.І. Пукшты, які працаваў ў Гервяцкай школе.
Паміж сабой сустрэліся... Читать далее
Франтавік, старшыня, ветэран
Нядаўна ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Андрэй Андрэевіч Галагаеў адзначыў сваё 90-годдзе.
Лёс закінуў яго на Астравеччыну ў 1960 годзе – з той пары жыццё гэтага чалавека прысвечана нашаму раёну, які стаў яму другой радзімай.
– Родам я з вёскі Шнараўка Шклоўскага раёна з сялянскай сям’і. У сем гадоў застаўся без... Читать далее
Паяднаныя лёсам
Астравецкі карэкцыйна-развіваючы цэнтр стаў гасцінным домам не толькі для дзетак з асаблівасцямі фізічнага і псіхічнага развіцця, але і для іх мам.
Паяднаныя адной бядой жанчыны доўга не рашаліся пазнаёміцца, наладзіць стасункі паміж сабой. Але, як гэта, на шчасце, бывае, знаходзіцца чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якога гора не зламала, а загартавала... Читать далее