Ксёндз-канонік і дэкан Астравецкі Юзэф Багдзевіч павіншаваў са святам Нараджэння Хрыстова!
11:00 / 25.12.2024
«Бог цябе любіць і дзеля цябе стаў чалавекам. Гэта Боская любоў, якая змяняе жыццё, абнаўляе гісторыю, вызваляе ад зла, напаўняе супакоем і радасцю. У гэтую ноч Божая любоў аб’явілася нам – гэта Езус».
Папа Францішак.
Шаноўныя браты і сёстры!
Хрыстос нарадзіўся – Бог аб’явіўся. Няхай вашы сэрцы жывуць, вераць і б’юцца для іншага чалавека.
Жадаю, каб 2025 год на нашай Бацькаўшчыне быў напоўнены мірам, дабрабытам і брацкай любоўю. Усім блаславёных свят і шчаслівага Новага года!
Ксёндз-канонік Юзэф Багдзевіч, дэкан Астравецкі.