Островецкий РИК и Совет депутатов поздравил жителей Островетчины с Рождеством Христовым

08:00 / 25.12.2024

Дарагія астраўчане – вернікі каталіцкай канфесіі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Нараджэннем Хрыстовым!

Святлом каляднай зоркі прыходзіць да нас сведчанне ўрачыстасці веры і ўсеабдымнай хрысціянскай любові. Гэта час служэння блізкім, дапамогі тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні ў гэты складаны для ўсяго чалавецтва час. Гэта вялікае свята адорвае нас пачуццём чакання таямніцы неверагодных падзей і гармоніі, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам. Запальваючы свечкі ў святую ноч, давайце будзем дзяліцца цеплынёй, душэўнасцю і клопатам, адкрываць сэрцы насустрач дабрыні і міру. 

Няхай вашы дамы напаўняюцца цеплынёй і ўтульнасцю. Жадаем, каб спраўдзіліся ўсе, нават самыя маленькія, мары. Няхай сэрцы блізкіх і родных будуць сагрэты любоўю і клопатам, а людзі навокал будуць добрымі і спагадлівымі. Хай калядная зорка заўсёды асвятляе шлях, а радасць Нараджэння стане здабыткам кожнага на нашай любімай Астравеччыне, надасць сілы для новых спраў на карысць нашага непаўторнага краю і ўсёй Беларусі! 

Моцнага вам здароўя, шчасця, поспехаў у справах, дабрабыту, утуль­насці і згоды ў сем'ях і з людзьмі!

С.Т. Мядзвецкас, старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.

Г.П. Бычко, старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў.