Цікавая падзея адбылася нядаўна на Астравеччыне, арганізатарамі якой выступілі раённы музей (Алена Клімянок) і Спондаўская бібліятэка (Іаланта Валуевіч). Мерапрыемства прысвячалася 85-ым угодкам з дня смерці святара-паэта Канстанціна Стэповіча і прайшло, так бы мовіць, у два этапы.
Спачатку ў Клюшчанскім касцёле адбылася імша, якую адслужылі яго пробашч ксёндз Казімір і пробашч Камайскай... Читать далее
Цікавая падзея адбылася на Астравеччыне
"Астравецкай праўдзе" – 70! Запрашаем на юбілей
Паважаныя жыхары Астраўца і госці горада!
Запрашаем вас на ўрачыстую вечарыну, прысвечаную 70-годдзю раённай газеты “Астравецкая праўда”.
У праграме – знаёмства з гісторыяй раённай газеты, яе творчым калектывам, віншаванні гасцей і калег, музычныя падарункі і сюрпрызы. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Вечарына адбудзецца 27 мая ў 16 гадзін. Читать далее
Хто стаў лепшым у прафесіі?
Нядаўна былі падведзены вынікі раённага этапу абласнога спаборніцтва БРСМ сярод маладых аператараў машыннага даення.
Удзельнічаць у гэтым спаборніцтве маглі аператары машыннага даення, якія ў мінулым годзе дасягнулі найвышэйшых вынікаў па вытворчасці малака.
Пазмагацца за найлепшыя якасць і паказчыкі сваёй непасрэднай працы вырашылі чатырнаццаць маладых аператараў раёна. Па ўмовах конкурсу пераможцамі прызнаюцца ўдзельнікі,... Читать далее
Сакрэты “ЦэРэБрала” (Пра хатнія трэніроўкі, запаветны чорны блакнот і ўплыў інтэрнэту на гульню расказваюць інтэлектуалы з ЦРБ)
Апошняя навіна, у пэўнай ступені сенсацыйная: у другім туры асінхроннага абласнога чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?” каманда “ЦэРэБрал” стала другой (аб тым, што ў пятым туры раённага чэмпіянату яна, як і ў папярэднім, заняла першае месца, прычым з салідным адрывам, і ўмацавала агульнае лідарства ў турнірнай табліцы, наша газета... Читать далее
Савет кіраўнікоў: чаму трэба павучыцца ў некаторых арганізацыях раёна?
Квітнее май. Прайшоў суботнік – якога, да слова сказаць, руплівыя гаспадары не сталі чакаць, каб навесці парадак. А не вельмі руплівыя? Каб паглядзець, як ідуць справы і ў тых, і ў другіх, па ініцыятыве старшыні райвыканкама А.Д. Кавалькі чарговае пасяджэнне савета кіраўнікоў пачалося з аб’езду гарадскога пасёлка, арганізацый і прадпрыемстваў... Читать далее
За лоўлю фарэлі затрыманы двое грамадзян
Ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, у тым ліку і ў “Астравецкай праўдзе” паведамлялася, што ў перыяд вясенняга нерасту з 1 красавіка па 30 мая забаронена лоўля рыбы.
Не адзін раз гаварылася і пра тое, што забаронена лоўля рыбы, якая занесена ў Чырвоную кнігу. І тым не менш былі і ёсць... Читать далее
Інавацыі, інвестыцыі, ініцыятыва пануюць у Варнянскай школе
Ужо чацвёрты раз прадстаўнікі розных школ раёна дзеляцца сваімі напрацоўкамі, вопытам і планамі на будучыню. Сёлета гасцей – галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Кацярыну Леанідаўну Лянкевіч і галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі Наталлю Іосіфаўну Станкевіч і Ядвігу Браніславаўну Петрык, а таксама намеснікаў дырэктараў школ прымала Варнянская школа.
Пачалося ўсё з прэзентацыі... Читать далее
Выстаўкі. Старадаўнія фаліянты ў храме
Чарговая выстаўка старадаўняй літаратуры адбылася ў Астраўцы, на гэты раз — у храме святых апосталаў Пятра і Паўла. Прысвячалася яна дню памяці вялікіх славянскіх асветнікаў Кірыла і Мяфодзія, стваральнікаў нашай азбукі. Адкрыў выстаўку і зрабіў агляд рарытэтаў настаяцель храма іерэй Георгій Савіцкі.
Аснову экспазіцыі склалі рэдкія богаслужэбныя кнігі, якія захоўваюцца ў... Читать далее
Толькі разам зробім добрую справу для нашых дзяцей!
Дзеці з найбольш цяжкімі парушэннямі развіцця маюць магчымасць наведваць заняткі ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – такіх чацвёра, яшчэ восем вучыцца дома – да іх прыязджаюць спецыялісты цэнтра, аказваюць карэкцыйна-метадычную дапамогу, з іншымі – заняткі праводзяцца дома, у дзіцячых садках і школах. Усім гэтым дзеткам і цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання... Читать далее
Старшыня СВК "Гервяты" Андрэй Янчэўскі прызнаны лепшым кіраўніком
Лепшыя кіраўнікі Гродзенскай вобласці 2010 года былі названы 1 мая на Свяце працы ў Гродна.
Менавіта падчас маёўкі ў парку імя Жылібера ў Гродна прайшло віншаванне пераможцаў. Па выніках штогадовага абласнога конкурсу “Лепшы кіраўнік года” ўзнагароджаны прадстаўнікі васьмі працоўных калектываў.
Гродзенскі аблвыканкам падобны конкурс праводзіць штогод. Каб стымуляваць добрасумленную працу кіраўнікоў арганізацый,... Читать далее