Хто стаў лепшым у прафесіі?

Нядаўна былі падведзены вынікі раённага этапу абласнога спаборніцтва БРСМ сярод маладых аператараў машыннага даення.


Удзельнічаць у гэтым спаборніцтве маглі аператары машыннага даення, якія ў мінулым годзе дасягнулі найвышэйшых вынікаў па вытворчасці малака.
Пазмагацца за найлепшыя якасць і паказчыкі сваёй непасрэднай працы вырашылі чатырнаццаць маладых аператараў раёна. Па ўмовах конкурсу пераможцамі прызнаюцца ўдзельнікі, якія пры высокай якасці працы надаілі ад кожнай каровы найбольшую колькасць малака.
Такім чынам, пасля падвядзення вынікаў высветлілася, што ў тройку лепшых увайшлі: на трэцім месцы – Таццяна Лучынская з СВК “Гервяты”, на другім – Валянціна Кавалеўская з СВК “Міхалішкі”, а першае месца заняла Таццяна Жукоўская, якая працуе ў СВК “Гудагай”. Зараз іх паказчыкі накіраваны на абласны этап.


Марына МАЦКЕВІЧ.