Не так даўно наша газета распавядала пра ўдзел у рэспубліканскім сямейным сельскагаспадарчым праекце “Валадар сяла” сям’ю Тубісаў з Рытані. А нядаўна мне патэлефанавала яго арганізатар на раённым узроўні першы сакратар райкама БРСМ Марына Мар’янаўна Кутовіч і прапанавала: “Не хочаш пазнаёміцца з імі асабіста? Не пашкадуеш, яны – такія мілыя, добрыя... Читать далее
Добро пожаловать в Островец!
Што гаварыў пракурор...
У сераду пасля прыёму грамадзян пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Мікалаевіч Марозаў сустрэўся з працаўнікамі вузлоў паштовай і электрычнай сувязі, упраўлення сацыяльнай абароны насельніцтва і пенсійнага фонду. У сустрэчы таксама прымалі ўдзел пракурор Астравецкага раёна А.І. Марцінчык і намеснік старшыні райвыканкама В.З. Свіла.
Віктар Мікалаевіч з’яўляўся дэлегатам IV Усебеларускага сходу, і таму... Читать далее
На вуліцы Валадарскага гарэла кватэра
Чарговы пажар здарыўся ноччу 16 снежня ў раённым цэнтры.
Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, прыкладна ў палове другой гадзіны ночы ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні ў жылым доме №47 у мікрараёне Валадарскага.
Аб пажары ў кватэры на пятым паверсе паведамілі... Читать далее
Меркаванне сенатара: "Астравецкі раён – лідар Гродзенскай вобласці"
У мінулы аўторак у кінаканцэртнай зале “Астравец”, а перад гэтым – у Рытаньскім СДК прайшлі сустрэчы выбаршчыкаў з даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вітольдам Казіміравічам Песцісам.
Візіт сенатара ў наш раён, па яго... Читать далее
Непадалёк ад вёскі Кярняны адбылося ДТЗ з цяжкімі вынікамі
Непрыемны сюрпрыз надвор’я ў выглядзе адлігі і галалёдзіцы ў мінулы чацвер абярнуўся сумным дарожна-транспартным здарэннем з цяжкімі вынікамі.
У той дзень вадзіцель аўтамашыны “Фольксваген Пасат”, грамадзянін Літоўскай Рэспублікі, ехаў у накірунку з Катлоўкі ў Астравец. Не даязджаючы павароту на Кярняны, ён вырашыў абагнаць два аўтамабілі, якія рухаліся наперадзе. Аднак вадзіцель не... Читать далее
З форума валанцёраў Ірына Стэх вярнулася з узнагародай
У пачатку снежня ў Мінску праходзіў нацыянальны рэспубліканскі форум валанцёраў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, які быў прысвечаны сусветнаму дню валанцёраў. У форуме ўдзельнічала і старшыня дабрачыннага валанцёрскага атрада “Прамень” Ірына Стэх (на здымку другая справа).
На рэспубліканскі форум сабраліся восемдзесят валанцёраў-лідараў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама госці з Украіны, Літвы,... Читать далее
Прызы знайшлі пераможцаў
Прыз за ўдзел у конкурсе "Шчодрая восень" – яблыкі ад нашага спонсара Часлава Станіслававіча Лабачэўскага – атрымала і другая пераможца конкурсу.
За подпісам "Ад Дануты" была "зашыфравана" наша даўняя чытачка Данута Вітольдаўна Тумкевіч, а "пазіравала" на конкурсных здымках яе абаяльная дачушка – шасцімесячная Юлечка.
Як бачна, узнагароды рэдакцыі – і дыплом,... Читать далее
Тыдзень postfactum: кропка надзеі
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Гэта павінна было адбыцца – і гэта адбылося. Кропка невяртання ў беларуска-расійскіх адносінах, падобна, засталася толькі сумным прагнозам, якому не наканавана было стаць рэчаіснасцю.
У мінулы чацвер вячэрнія выпускі навін на расійскіх тэлеканалах, прынамсі, на НТБ, пачыналіся не з традыцыйнага анонсу тэлесюжэтаў, а адразу з самай... Читать далее
Знаёмцеся: настаяцель праваслаўнага храма ў Альхоўцы айцец Вячаслаў Шасцітка
Крыху больш чым год назад у раёне быў асвечаны другі праваслаўны храм: царква Прарока Іліі ў Альхоўцы: невялікая, але вельмі ўтульная, прыгожая – бы церамок з казкі. Настаяцелем храма сваім указам Архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый прызначыў незадоўга да таго рукапаложанага ў свяшчэннікі айца Вячаслава Шасцітку.
Айцец Вячаслаў – чалавек надзвычай... Читать далее
Прапаў чалавек
Ёсць такі чалавек…
Чарговая заява аб знікненні чалавека паступіла ў Астравецкі аддзел унутраных спраў.
Жыхарка вёскі В. Туроўе звярнулася ў міліцыю па дапамогу: яе сын 1975 года нараджэння, які жыве разам з ёй у хаце, 12 лістапада пайшоў з хаты і да гэтага часу не з’явіўся.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Будаваць за чужы... Читать далее