Добро пожаловать в Островец!

15:34 / 04.03.2011

Хор Астравецкага Дома культуры пацвердзіў ганаровае званне

Як і варта было чакаць, народны хор ветэранаў працы “Вясёлка” раённага Дома культуры паспяхова выступіў на 17 фестывалі  мастацкай творчасці “Не старэюць душой ветэраны”, які па традыцыі праводзіцца напрыканцы зімы ў Іўі.
Зноў жа па традыцыі  арганізатары музычнага свята складаюць канцэртную праграму такім чынам, што лепшыя калектывы выступаюць у канцы. Астраўчанам... Читать далее

15:24 / 04.03.2011

Ненавукова-iранiчнае даследаванне журналіста "Астравецкай праўды" з нагоды Дня жанчын

Мужчыны рэдка задумваюцца над тым, як дорага жанчынам абыходзіцца  іх увага.
Чым толькі ні ахвяруюць дзеля яе нашы прыгожыя палавінкі! Сядзяць на бясконцых дыетах, насілуюць ногі ненавіснымі абцасамі, здзекуюцца над сабой, выскубваючы бровы, апранаюць нязручную вопратку, наведваюць спартыўныя залы і салоны прыгажосці, часам бясстрашна кладуцца пад нож хірурга, каб  хоць крыху... Читать далее

15:21 / 04.03.2011

Рыхтуемся да Вялікага посту

Вось і настала каляндарная вясна. Для некага доўгачаканая, а нехта яшчэ не паспеў нацешыцца зімой з яе маразамі і снегам. Але час не спыніш, і на календары ўжо – першыя дні сакавіка.
Разам з каляндарнай вясной да нас наблізілася і вясна духоўная, а іменна – Вялікі пост. Вялікім ён названы таму,... Читать далее

15:12 / 04.03.2011

Лепшыя жанчыны Астравецкага раёна на прыёме ў райвыканкаме

Сустрэча лепшых жанчын Астравеччыны з кіраўніцтвам раёна, прымеркаваная да свята 8-га Сакавіка, стала ўжо традыцыйнай. Сёлета тэматыку ёй задаў аб’яўлены Указам прэзідэнта Год прадпрымальнасці, і таму на сустрэчу былі запрошаны жанчыны, у адносінах да якіх часта прымяняецца азначэнне  “дзелавыя” – у лепшым сэнсе гэтага слова.
На ўрачысты прыём у раённы выканаўчы... Читать далее

15:07 / 04.03.2011

Магічнае падарожжа

Пасля закрыцця выставы “Чароўная магія кветак”, якая праходзіла нядаўна ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, яе экспанаты не вярнуліся ў майстэрню іх аўтара – Ніны Мілаш, а выправіліся ў падарожжа па раёну.
Спачатку ў Гудагайскую, потым у Мальскую, а літаральна ўчора – У Варнянскую сельскую бібліятэку.
Фларыстыка – не распаўсюджаны ў нас від... Читать далее

15:05 / 04.03.2011

Пераможная лыжня Наталлі Духновіч

У сярэдзіне лютага ў Віцебску прайшла рэспубліканская зімовая спартакіяда работнікаў лясной гаспадаркі, удзел у якой прынялі каманды ўсіх дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў і зборная каманда арганізацый, падпарадкаваных Мінлясгасу. Гонар Гродзенскага аб’яднання абаранялі і спартсмены Астравецкага лясгаса – Наталля Духновіч і Уладзімір Салавей.
Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы – індывідуальная лыжная гонка... Читать далее

14:57 / 04.03.2011

Банкет без працягу

1

Наша газета ўжо неаднойчы пісала пра барацьбу Астравецкага лясгаса з браканьерствам і папярэджвала, што незаконнае паляванне цягне за сабой сур’ёзныя пакаранні. Толькі чамусьці не прывыклі людзі вучыцца на чужых памылках. Зноў рэйдавая брыгада лясгаса затрымала браканьера.
На гэты раз быў затрыманы жыхар вёскі Філіпаны 1953 года нараджэння, які адлавіў казулю забароненымі... Читать далее

09:12 / 03.03.2011

4 сакавіка адзначаецца Дзень міліцыі

Мара збылася
Андрэй Іосіфавіч Матулевіч працуе ў Астравецкім аддзеле ўнутраных спраў нядаўна – няпоўныя два гады. Ён займае пасаду першага намесніка начальніка РАУС, у абавязкі якога ўваходзіць работа з дакументамі і з асабовым саставам. Аднак, напэўна, нямногія ведаюць, што за яго плячыма – больш за дзесяць гадоў стажу службы ў праваахоўных... Читать далее

08:50 / 03.03.2011

Па аператыўных зводках міліцыі

П’яная галава…
На мінулым тыдні, як паведаміла фельчар “хуткай дапамогі”, у цэнтральную раённую бальніцу быў дастаўлены грамадзянін 1963 года нараджэння з колата-рэзанай ранай.
На момант здарэння пацярпеўшы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Урачы ў яго, акрамя ўжо названай раны ў вобласці грудной клеткі, адзначылі  пашкоджанні скуры галавы.
Пры якіх абставінах мужчына атрымаў гэтыя... Читать далее

08:42 / 03.03.2011

Вернутыя імёны: мастак Рамуальд Ракіцкі

Упершыню імя Ракіцкага я пачула на святкаванні 100-гадовага юбілею К. Сваяка ад вядомага краязнаўцы Івана Пятровіча  Драўніцкага. Мяне зацікавілі працы таленавітага мастака, зацікавіла яго асоба – свет мастака заўсёды прываблівае сваёй таямнічасцю, непадобнасцю. Але ўсе мае спробы даведацца што-небудзь пра гэтага таленавітага земляка не давалі ніякіх вынікаў.







Заўтра заўсёды... Читать далее