Першае пасяджэнне камісіі райвыканкама па прысваенню назваў вуліц і ажыццяўленню кантролю за ўпарадкаваннем нумарацыі дамоў у г.п. Астравец праходзіла вельмі бурна і эмацыянальна. Гэта і зразумела: пытанні абмяркоўваліся актуальныя, якія тычацца ўсіх жыхароў райцэнтра. Таму і адказнасць за прынятыя рашэнні члены камісіі адчуваюць павышаную.
На разгляд і абмеркаванне членаў камісіі быў... Читать далее
Добро пожаловать в Островец!
Дайце назву новым вуліцам Астраўца
Стаўкі на растаможванне іншамарак з 1 ліпеня 2011 года
Мытныя стаўкі на аўтамабілі, увозімыя самімі ўласнікамі або іншымі фізічнымі асобамі па даручэнню ўласніка, які не выязджаў для набыцця аўтамабіля за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, незалежна ад месца заключэння здзелкі па набыццю.
З моманту выпуску аўтамабіля мінула не больш за 3 гады:
коштам да 8500 еўра - 54% мытнага кошту, але... Читать далее
Як палякі зіму прагналі
Спрадвеку лічыцца, што на святога Казіміра зіма памірае. Ды і куды ёй, белацелай, падзецца, да прыкладу, у тым жа Гродне, калі цэнтральная плошча горада раптам ператварылася ў старадаўні кірмаш?
–А вось гаршкі гліняныя, абліваныя, у печы старанна абпаленыя!
–Маслабойкі, бочкі, бочачкі, кадкі – на любы густ…
–Налетай, торопись, покупай живопись!
З усіх бакоў несліся... Читать далее
Астравецкія міліцыянеры прымалі віншаванні
Чацвёртага сакавіка ўсе супрацоўнікі беларускай міліцыі адзначалі сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды ў мінулую пятніцу ў кінаканцэртнай зале “Астравец” адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае абаронцам правапарадку.Спачатку з прафесійным святам усіх супрацоўнікаў павіншаваў прызначаны напярэдадні начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А.І. Шастайла. І перш за ўсё ён успомніў былых супрацоўнікаў –ветэранаў... Читать далее
Новы начальнік Астравецкага РАУС
Загадам Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 года начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў Астравецкага райвыканкама быў прызначаны маёр міліцыі Аляксандр Іванавіч Шастайла.
Нарадзіўся Аляксандр Іванавіч 21 сакавіка 1974 года ў горадзе Ліда. У 2000 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе прызначаны начальнікам аддзялення вышуковай работы... Читать далее
Астраўчане гулялі Масленіцу
Шырокая, сырная, сытная, свавольная і разгульная. Як толькі ні называюць масленічны тыдзень! Існуе павер’е, што калі шмат весяліцца ў гэтыя святочныя дні, то наступны год будзе вельмі ўдалым і шчаслівым. Заведзена хадзіць да цешчы на бліны ці проста адзін да аднаго ў госці. А галоўная ўрачыстасць звычайна прыпадае на нядзелю.... Читать далее
Ракавая пятніца для жыхара Слабодкі
Ракавой стала пятніца 4 сакавіка – у гэты дзень адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з смяротным вынікам.
Каля 19.00 вадзіцель-літовец рухаўся на сваім аўтамабілі ў накірунку мяжы з Літвой і праязджаў вёску Слабодка. Якраз у гэты час мясцовы жыхар гэтай вёскі, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, па нейкіх сваіх справах пераходзіў дарогу.... Читать далее
У гасцёўні "Астравецкай праўды" ўрач-кардыёлаг Святлана Радзько
У гасцёўні “Астравецкай праўды” не проста цудоўная жанчына з поглядам феі, а “сардэчны” чалавек у прамым і пераносным сэнсе – загадчыца паліклінікі Астравецкай раённай бальніцы, урач-кардыёлаг Святлана Уладзіміраўна Радзько.
– Святлана Уладзіміраўна, ці лёгка быць урачом, загадчыкам паліклінікі і жанчынай адначасова?
– Жанчынай – прыемна, урачом – хоць і няпроста, але цікава... Читать далее
Вызначаны пераможцы конкурсу "Астравеччына, край дарагі"
Чарговы фотаконкурс на сайце “Астравецкай праўды” ostrovets.by, якому мы далі назву “Астравеччына, край дарагі” праходзіў, можна сказаць, драматычна. Скажам шчыра: былі ў калектыву рэдакцыі нават сумненні, ці зможам мы падвесці вынікі…
Справа ў тым, што пасля яго аб’яўлення толькі два аўтары адгукнуліся і прадставілі на конкурс свае фотаработы: Іван Дзятловіч даслаў... Читать далее
Кямелішкаўская школа адзначыла 30-гадовы юбілей
Ва ўрачыстай абстаноўцы сабраліся былыя і цяперашнія настаўнікі, вучні, каб успомніць і павіншаваць сваю любімую школу.
Многія былі ўражаны зменамі, якія адбыліся ў школе за гэтыя гады. Школа ганарыцца сваімі выпускнікамі. Сярод іх – юрысты, настаўнікі, урачы, старшыні калгасаў, кіраўнікі сярэдняга звяна, афіцэры, эканамісты, бухгалтары. Гучалі словы падзякі настаўнікам, бацькам і... Читать далее