"Белая Русь" проводит творческий конкурс "Золотое перо"
1
Вы – маладыя, таленавітыя і спрабуеце свае сілы ў журналістыцы? Тады гэты конкурс – для вас!Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” пры падтрымцы раённай газеты “Астравецкая праўда” праводзіць творчы конкурс сярод маладых людзей, грамадзян Беларусі ва ўзросце да 22 гадоў, якія спрабуюць свае сілы ў журналістыцы.
Конкурс праводзіцца ў тры этапы – раённы, абласны, рэспубліканскі – у трох намінацыях.
1.”Культурнае падарожжа з “Белай Руссю” – прымаюцца друкаваныя матэрыялы (інтэрв’ю, заметка, эсэ) аб дзейнасці РГА “Белая Русь”.
2. ”Мой куточак роднай зямлі” – прымаюцца друкаваныя матэрыялы і фотаздымкі пра жыццё, традыцыі, звычаі беларусаў. Жанры: эсэ, нарыс, замалёўка, фотарэпартаж.
3. “Радзіма на кінастужцы часу” – відэаролікі пра культурную і духоўную спадчыну Беларусі.
Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу падаюцца ў рэдакцыю газеты “Астравецкая праўда” ці ў раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Белая Русь” асабіста ці па электронных адрасах ostrov_red@ tut.by ці iratkevich@list.ru з указаннем звестак пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца работы ці вучобы, хатні адрас, тэлефон, адрас электроннай пошты, намінацыя. Друкаваныя матэрыялы не павінны перавышаць 3-х старонак, фота – не больш за 10 здымкаў, відэа – не больш за 2 хвіліны.
Пераможцы раённага конкурсу будуць адзначаны дыпломамі і падарункамі і змогуць прыняць удзел у абласным этапе, пасля якога вызначацца фіналісты, работы якіх стануць абараняць гонар Гродзеншчыны на рэспубліканскім этапе конкурсу. І, зразумела, іх працы пабачаць свет на старонках газет і ў інтэрнэт-выданнях.
Вас зацікавіў новы конкурс? Тады чакаем вашыя работы – і будзем разам адкрываць журналісцкія таленты!
Апошні тэрмін падачы заявак – 23 красавіка.
