Новости

09:11 / 12.03.2011

"Астравецкая праўда" аб'яўляе новы конкурс "Яе Вялікасць Жанчына"

1

Мы аб’яўляем на сайце “Астравецкай праўды” новы конкурс. У сувязі з надыходам вясны і галоўнага веснавога свята – Дня жанчын – ён будзе прысвечаны менавіта гэтай тэме. Назву яму далі “Яе Вялікасць Жанчына”.
На конкурс прымаюцца фотаздымкі жанчын – рознага ўзросту і роду заняткаў. Фота можа дасылаць на паштовы – г.п.... Читать далее

17:01 / 11.03.2011

У астравецкай ЦРБ прайшоў конкурс «Вясна – вачэй зачараванне»

1

Павіншаваць прыгожую палову калектыва са святам 8-га Сакавіка можна па-рознаму. Напрыклад, купіць кожнай жанчыне па кветачцы. Калі дазваляе гендэрны расклад, ёсць шанц спадобіцца на нейкі каштоўны падарунак. Альбо на калектыўны паход у рэстаран. Падобныя ўзоры віншавальнай выдумкі канешне, маюць права на існаванне. Праўда, ніхто не будзе спрачацца, што здзівіць гэтым... Читать далее

15:36 / 11.03.2011

Як палякі зіму прагналі

Спрадвеку лічыцца, што на святога Казіміра зіма памірае. Ды і куды ёй, белацелай, падзецца, да прыкладу, у тым жа Гродне, калі цэнтральная плошча горада раптам ператварылася ў старадаўні кірмаш?
–А вось гаршкі гліняныя, абліваныя, у печы старанна абпаленыя!
–Маслабойкі, бочкі, бочачкі, кадкі – на любы густ…
–Налетай, торопись, покупай живопись!
З усіх бакоў несліся... Читать далее

15:28 / 11.03.2011

Астравецкія міліцыянеры прымалі віншаванні

Чацвёртага сакавіка ўсе супрацоўнікі беларускай міліцыі адзначалі сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды ў мінулую пятніцу ў кінаканцэртнай зале “Астравец”  адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае абаронцам правапарадку.Спачатку з прафесійным святам усіх супрацоўнікаў павіншаваў прызначаны напярэдадні начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў  А.І. Шастайла. І перш за ўсё ён успомніў былых супрацоўнікаў –ветэранаў... Читать далее

17:21 / 10.03.2011

Новы начальнік Астравецкага РАУС

1

Загадам Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 года начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў Астравецкага райвыканкама быў прызначаны маёр міліцыі Аляксандр Іванавіч Шастайла.
Нарадзіўся Аляксандр Іванавіч 21 сакавіка 1974 года ў горадзе Ліда. У 2000 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе прызначаны начальнікам аддзялення вышуковай работы... Читать далее

09:47 / 10.03.2011

Ракавая пятніца для жыхара Слабодкі

Ракавой стала пятніца 4 сакавіка – у гэты дзень адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з смяротным вынікам.
Каля 19.00 вадзіцель-літовец рухаўся на сваім аўтамабілі ў накірунку мяжы з Літвой і праязджаў вёску Слабодка. Якраз у гэты час мясцовы жыхар гэтай вёскі, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, па нейкіх сваіх справах пераходзіў дарогу.... Читать далее

08:55 / 09.03.2011

Вызначаны пераможцы конкурсу "Астравеччына, край дарагі"

3

Чарговы фотаконкурс на сайце “Астравецкай праўды” ostrovets.by, якому мы далі назву “Астравеччына, край дарагі” праходзіў, можна сказаць, драматычна. Скажам шчыра: былі ў калектыву рэдакцыі нават сумненні, ці зможам мы падвесці вынікі…
Справа ў тым, што пасля яго аб’яўлення толькі два аўтары адгукнуліся і прадставілі на конкурс свае фотаработы: Іван Дзятловіч даслаў... Читать далее

15:42 / 04.03.2011

Вядомыя паэты Дранько-Майсюк і Акулін завіталі на Астравеччыну

Для астравецкіх жанчын свята 8-га Сакавіка наступіла намнога раней вызначанай даты. І нават раней, чым іх павіншавалі на рабоце калегі па працы. Прынамсі, для тых з іх, хто ў першы дзень вясны прыйшоў у цэнтральную раённую бібліятэку на сустрэчу з вядомымі беларускімі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным.
Так ужо сталася,... Читать далее

15:24 / 04.03.2011

Ненавукова-iранiчнае даследаванне журналіста "Астравецкай праўды" з нагоды Дня жанчын

Мужчыны рэдка задумваюцца над тым, як дорага жанчынам абыходзіцца  іх увага.
Чым толькі ні ахвяруюць дзеля яе нашы прыгожыя палавінкі! Сядзяць на бясконцых дыетах, насілуюць ногі ненавіснымі абцасамі, здзекуюцца над сабой, выскубваючы бровы, апранаюць нязручную вопратку, наведваюць спартыўныя залы і салоны прыгажосці, часам бясстрашна кладуцца пад нож хірурга, каб  хоць крыху... Читать далее

09:12 / 03.03.2011

4 сакавіка адзначаецца Дзень міліцыі

Мара збылася
Андрэй Іосіфавіч Матулевіч працуе ў Астравецкім аддзеле ўнутраных спраў нядаўна – няпоўныя два гады. Ён займае пасаду першага намесніка начальніка РАУС, у абавязкі якога ўваходзіць работа з дакументамі і з асабовым саставам. Аднак, напэўна, нямногія ведаюць, што за яго плячыма – больш за дзесяць гадоў стажу службы ў праваахоўных... Читать далее