11:17 / 27.04.2011

Астраўчанін абакраў ксяндза

ПАЙШОЎ – І НЕ ВЯРНУЎСЯ
На мінулым тыдні ў лесе каля вёскі Барані быў знойдзены труп мужчыны.
За дзень да гэтага ў міліцыю паступіла заява ад мужчыны аб тым, што 15 красавіка каля 15 гадзін са свайго дома ў Баранях выйшаў яго родзіч 1959 года нараджэння, і да гэтага часу яго месцазнаходжанне... Читать далее

10:37 / 27.04.2011

Творчыя калектывы Астравеччыны пацвердзілі ганаровае званне

У нашым раёне ёсць 8 творчых калектываў, якім прысвоена ганаровае званне “народны” ці “ўзорны”. Такое званне з’яўляецца не толькі пацверджаннем высокага майстэрства і таленту выканаўцаў, але і вынікам іх карпатлівай працы, бясконцых рэпетыцый, нястомнага адточвання тэхнікі выканання. Яны дасягнулі высокай планкі, але ж гэта зусім не значыць, што цяпер можна... Читать далее

10:13 / 27.04.2011

"Гарачым" стаў мінулы тыдзень для выратавальнікаў

Мінулы тыдзень выдаўся вельмі гарачым для супрацоўнікаў раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях.
21 красавіка ў 11.45 у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсцы Бялькішкі гарыць хлеў. Да месца выкліку былі накіраваны 4 адзінкі спецыяльнай тэхнікі, супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў, “Хуткая дапамога” цэнтральнай бальніцы і аўтамабіль... Читать далее

15:31 / 26.04.2011

Да 25-годдзя аварыі на ЧАЭС. Як гэта было

Дваццаць пяць гадоў таму здарылася трагедыя, якая накрыла сваёй нябачнай і небяспечнай хваляй сотні населеных пунктаў. Подых яе адчуваецца нават зараз. Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі… Разбураныя хаты, зараслі хмызняку і бур’яну і пустэча там, дзе калісьці бурліла жыццё.
Ліквідоўваць наступствы пасля аварыі з кожнай вобласці накіроўваліся спецыяльныя атрады. У іх... Читать далее

15:20 / 26.04.2011

Дзень чарнобыльскай трагедыі: жыць – і помніць

Галоўны рэдактар Ніна Рыбік



Дэзактывацыя забруджаных тэрыторый у 1986-м

Чарговая гадавіна аварыі ў Чарнобылі… На гэты раз юбілейная, 25-я. І – чарговы “залп” публікацый у сродках масавай інфармацыі, перадач на тэлебачанні, узмоцнены гэтай юбілейнай складаючай.
Танальнасць іх самая розная – ад гераічна-паблажлівага: ды нічога асаблівага не адбылося ў Чарнобылі, і не варта... Читать далее

15:13 / 26.04.2011

З-за людской нядбайнасці магла згарэць вёска

Панядзелак 25 красавіка стаў “чорным” для супрацоўнікаў аддзела па надзвычайных сітуацыях раёна.
Усё пачалося ў 11.12, калі паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Альгіняны Астравецкага сельсавета. На месца выкліку былі накіраваны 4 адзінкі спецыяльнай тэхнікі і аварыйныя службы: РАУС, ЦРБ, “Астравецрайгаз”, РЭС.
У выніку загарання пабудова была поўнасцю знішчана. Папярэдняя... Читать далее

15:07 / 26.04.2011

Тыдзень postfactum: калясвяточныя разважанні аб маралі, валюце і атаме

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
Свята ўваскрасення Хрыста ў гэтым годзе прыпала на адзін дзень і ў католікаў, і ў праваслаўных. І ў каторы ўжо раз прымусіла задумацца: чаму аднаму і таму ж Богу мы молімся ў розных храмах, а святы адзначаем пераважна ў розныя дні?
Па праўдзе кажучы, хоць... Читать далее

15:03 / 26.04.2011

Астравеччыну паглядзелі і справы абмеркавалі

Нядаўна ў Астраўцы адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, узначаліў якое старшыня камітэта Валянцін Мікалаевіч Пракопік. Удзел у рабоце прэзідыума прыняў старшыня рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Фаміч Навумчык. Каманду гаспадароў, якая сустракала гасцей, узначаліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Адам Дзмітрыевіч Кавалька.
Асноўным пытаннем, вынесеным... Читать далее

10:29 / 25.04.2011

Маналог агранома: «Прашу зямліцу: не падвядзі!..»

–Аграномія – гэта маё. Нават не ведаю, адкуль ўва мне гэтая ўпэўненасць, але яна ёсць. Так, гэта складаная прафесія. І вельмі адказная – ад своечасовасці і граматнасці маіх рашэнняў часта залежаць вынікі працы ўсяго калектыву. Так, прафесійнага вопыту пакуль малавата – усё ж сёлетняя пасяўная толькі другая ў маім працоўным... Читать далее

10:14 / 25.04.2011

Вернутыя імёны: да 150-годдзя ксяндза-пробашча Юзафа Бародзіча

Не перастаю радавацца таму, наколькі багата наша зямля на таленты. На жаль, складаны гістарычны шлях, палітычныя абставіны не заўсёды давалі развівацца ў поўнай меры ўсім магчымасцям. Шмат страчана, многае забыта...
У сузор’і яркіх, таленавітых святароў, якія працавалі ў Клюшчанскім касцёле і пакінулі аб сабе след у памяці пакаленняў, дабавілася яшчэ адна... Читать далее