14:19 / 16.12.2011

У Астраўцы пры пажары загінуў пенсіянер

9 снежня ў 20.31 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных справах паступіла паведамленне аб пажары ў драўляным жылым доме па вуліцы 60 год Кастрычніка.
На месца здарэння адразу былі накіраваны 4 пажарныя аўтацыстэрны, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, супрацоўнікі міліцыі, аддзела электрасувязі і аварыйнай службы райгазу.
Калі аварыйныя службы прыбылі на... Читать далее

12:30 / 16.12.2011

На тэрыторыі раёна 14 снежня адбылося дарожна-транспартнае здарэнне

На 13 кіламетры аўтадарогі Варона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе, непадалёк ад Маляў, астраўчанін, які знаходзіўся за рулём свайго "Фольксвагена", на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходу руху кювет і перакуліўся. У выніку вадзіцель абышоўся лёгкімі драпінамі і шокам, а вось пасажыру, які... Читать далее

08:48 / 16.12.2011

Астравецкія баксёры вярнуліся са спартакіяды

Са спартакіяды Рэспублікі Беларусь па боксе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ нядаўна вярнуліся выхаванцы А.З. Маргужа Дзіма Лабэцкі і Дзіма Юцкевіч, якія ўвайшлі ў склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці.
Кандыдат у майстры спорту Дзмітрый Лабэцкі ў вагавай катэгорыі 54 кілаграмы ў чвэрцьфінале на рынгу сустракаўся з мінчанінам. Бой быў роўным, але перамогу... Читать далее

15:24 / 15.12.2011

Школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў польскай паэзіі

Польскую мову дзеці вывучаюць на факультатывах ці на занятках гуртка. Некаторыя – першы год. Прадэманстраваць уменне валодання польскім словам у Астравец прыехалі 10 вучняў.

Школьнікі выконвалі па два вершы польскіх паэтаў – кожны стараўся перадаць аўтарскую пазіцыю ў сваёй інтэрпрэтацыі.
У выніку Дыпломамі І ступені былі ўзнагароджаны Аліна Лаўрэцкая і Дзіма Ярашэвіч... Читать далее

12:19 / 15.12.2011

Вынікі конкурсу на лепшую навагоднюю цацку

Падведзены вынікі конкурсу сярод устаноў адукацыі на лепшую навагоднюю цацку для гарадской ёлкі.
Да Новага года яшчэ амаль месяц, а школьнікі ўжо змайстравалі навагоднія цацкі для ўпрыгожвання галоўнай ёлкі раёна. Зразумела, што большасць цацак, якія будуць на ёй вісець, – закупленыя, але будуць сярод іх і зробленыя рукамі вучняў і настаўнікаў.... Читать далее

09:54 / 15.12.2011

Гонар раёна. Людміла Гібадуліна: “Вучыцца трэба ўсё жыццё”

Людміла Генадзьеўна Гібадуліна –інжынер станцыённага ўчастка раённага прадпрыемства электрасувязі. У 1975 годзе закончыла Астравецкую сярэднюю школу. У 1981 годзе – факультэт металарэжучых станкоў і інструментаў Уфімскага авіяцыйнага інстытута імя Сярго Арджанікідзе па спецыяльнасці “Тэхналогія машынабудавання”. Працавала ў канструктарскім бюро Пермскага НДІ авіяцыйнага будаўніцтва, у канструктарскім бюро Уфімскага НДІ “СПТ “Нафта”.... Читать далее

12:43 / 14.12.2011

Злодзей паквапіўся на магнітафон... і бутэльку водкі

Попыт на люкі…
26 лістапада каля 18.40 з неахоўваемага складскога памяшкання былі ўкрадзены металічныя люкі коштам 1 мільён 391 тысяча рублёў.
Як паказала следства, злачынства здзейснілі жыхар вёскі Стайкі Аршанскага раёна 1992 года нараджэння і жыхар Варнян 1981 года нараджэння, якія працуюць кабельшчыкамі ў “БМК Саюзтэлефонбуд”.
28 лістапада супраць гэтых мужчын была ўзбуджана... Читать далее

10:48 / 14.12.2011

"Прамая лінія" з дырэктарам цэнтра банкаўскіх паслуг

У чацвер, 15 снежня 2011 года, будзе праводзіцца «прамая лінія» з дырэктарам цэнтра банкаўскіх паслуг № 417 ААТ «АСБ Беларусбанк» Альдонай Станіславаўнай Сухадольскай па пытаннях аказання банкаўскіх паслуг насельніцтву.
Свае пытанні можна задаць з 11 да 12 гадзін па тэлефоне: 2-15-54. Читать далее

10:11 / 14.12.2011

Тыдзень postfactum: дні абурэння і настальгіі

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
“Дэжавю” па-расійску
“Дэжавю”, “Дзень сурка” – па рознаму можна называць тое, што адбываецца апошнім часам пасля выбараў. Сцэнарый дзеі ў розных краінах нібы перапісаны пад капірку. Адрозненне толькі ў выканаўцах галоўных роляў і спосабах выражэння абурэння.
Вынікі выбараў у Дзяржаўную Думу Расіі яшчэ не былі афіцыйна аб’яўлены,... Читать далее

09:43 / 14.12.2011

Аўтамабільны парк №4 сочыць за транспартам у рэжыме рэальнага часу

3

Зараз за прыгараднымі і міжгароднімі аўтобусамі аўтамабільнага парка № 4 будуць сачыць у рэжыме рэальнага часу, дзякуючы ўкараненню на прадпрыемстве аўтаматычнай сістэмы дыспетчарскага кіравання фірмы “БелТрансСпутнік”.
На чатырнаццаці аўтобусах аўтамабільнага парка №4 устаноўлены модулі кантролю месцазнаходжання транспарту. Сістэма ажыццяўляе кругласутачны маніторынг тэхнікі па спадарожніку і базавых станцыях сотавай сувязі і перадае... Читать далее