На працягу тыдня астраўчане – як праваслаўныя, так і католікі – прыходзілі ў храм святых апосталаў Пятра і Паўла пакланіцца абразу святой блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай яе нятленных мошчаў.
Хто меў дома іконку блажэннай – браў з сабой, хто не меў – набывалі ў храме і з малітвай прыкладвалі да... Читать далее
Малі Бога за нас, Матронушка!
Мацнейшыя спартсмены вучацца ў гімназіі
Сёлета прайшла раённая алімпіяда сярод вучняў 9-11 класаў па прадмету “Фізічная культура і здароўе”, удзел у якой прынялі 68 школьнікаў.
Яны спаборнічалі ў чаўночным бегу, валейболе, баскетболе, падцягванні, падыманні тулава і акрабатыцы.
Згодна з набранымі баламі сярод сярэдніх школ першае месца занялі вучні гімназіі №1, на другім месцы размясціліся школьнікі з Варнянскага... Читать далее
Далікатэсы ад паляўнічай гаспадаркі
У рэспубліцы павышаецца попыт на прадукцыю паляўнічай гаспадаркі, у прыватнасці на здабытую дзічыну.
Паляўнічая гаспадарка Астравецкага лясгаса з’яўляецца адным з перспектыўных напрамкаў работы прадпрыемства, таму стараецца заўсёды ісці ў нагу з часам. На мінулым тыдні лясгас адправіў 8 разабраных тушаў казуляў на паляўнічагаспадарчае прадпрыемства “Белдзяржпаляўніцтва” для рэалізацыі на выстаўках-кірмашах гэтай далікатэснай... Читать далее
Школьнікі рабавалі машыны астраўчан
Справы школьныя
Чым займаюцца школьнікі ў вольны ад вучобы час? Нехта пашырае светаўспрыманне чытаючы кнігі, нехта дапамагае бацькам, а хтосьці спрабуе зарабіць грошы. Ды толькі часам некаторыя “заробкі” зусім незаконныя…
У ноч на 12 снежня два школьнікі 1996 года нараджэння – вучань Гудагайскай сярэдняй школы і вучань сярэдняй школы №1 Астраўца –... Читать далее
У беларускіх паляўнічых і рыбаловаў – юбілей
Дзевяноста гадоў таму, у канцы снежня 1921 года ў Мінскім клубе транспартных рабочых адбыўся першы Усебеларускі з’езд паляўнічых. Быў ён не асабліва прадстаўнічым: дваццаць пяць дэлегатаў, якія прадстаўлялі крыху больш за тысячу аматараў палявання, але зацвердзіў статут Паляўнічага саюза і абраў яго праўленне.
Сёння Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) –... Читать далее
Дасягненні Астравецкага раёна электрычных сетак
Напярэдадні Дня энергетыка нашай газеце інтэрв’ю даў дырэктар Астравецкага раёна электрасетак Альфрэд Станіслававіч Калеснік.
– Раскажыце, што ўяўляюць сабой раённыя электрасеткі?
– Астравецкія РЭС займаюцца электразабеспячэннем народнай гаспадаркі Астравецкага раёна і ўключаюць у сябе 960 кіламетраў ліній электраперадач высокага напружання і 780 кіламетраў – нізкага напружання, 440 трансфарматарных падстанцый і 8 падстанцый,... Читать далее
Дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у Астраўцы
Дзень інфармавання насельніцтва, які прайшоў у раёне 15 снежня, прысвячаўся дзвюм важным тэмам: “Палітыка Рэспублікі Беларусь у вобласці аховы правоў дзяцей” і “Рэалізацыя дзяржаўнай пагранічнай палітыкі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці”.
У Рэспубліцы Беларусь ахова дзяцінства – адзін з самых прыярытэтных накірункаў дзейнасці нашай дзяржавы. Правы і законныя інтарэсы маленькіх грамадзян рэспублікі... Читать далее
Дзе прыпаркавацца інваліду?
Я інвалід, ці, як цяпер модна гаварыць, чалавек з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Яны ў мяне і сапраўды абмежаваны: хадзіць мне цяжка – пратэзы на нагах. Выручае машына: яна – мая першая памочніца, куды трэба – усюды еду. Але ж аўтамабіляў цяпер шмат, а месцаў для паркоўкі – мала…
Пад’ехаў я неяк... Читать далее
Падзяка святару
Падзяку старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта атрымаў благачынны Астравецкага благачыння, настаяцель Свята-Петрапаўлаўскай праваслаўнай царквы айцец Георгій Савіцкі (іерэй Юрый Антонавіч Савіцкі).
Вядома, што беларуская праваслаўная царква актыўна супрацоўнічае з падраздзяленнямі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. І Астравецкая, якая знаходзіцца на памежжы і апякуецца ваеннаслужачымі Гудагайскай пагранічнай камендатуры і Лошскай пагранзаставы, паказвае ў гэтым прыклад.
Менавіта... Читать далее
Тыдзень postfactum: усяму свая цана
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
ДЗЕСЬЦІ МЫ ГЭТА БАЧЫЛІ…
У панядзелак адзін з самых папулярных у Беларусі інтэрнэт-парталаў у раздзеле “Калейдаскоп”, дзе распавядаецца пра сабак, якія навучыліся хадзіць на задніх лапах, самых прывабных жанчын, эксклюзіўныя навагоднія ёлачкі і іншую “жоўтую” бязглуздзіцу, паведаміў пра падзеі ў Латвіі, выкліканыя крызісам аднаго з буйнейшых... Читать далее