Мацнейшыя спартсмены вучацца ў гімназіі

Сёлета прайшла раённая алімпіяда сярод вучняў 9-11 класаў па прадмету “Фізічная культура і здароўе”, удзел у якой прынялі 68 школьнікаў.


Яны спаборнічалі ў чаўночным бегу, валейболе, баскетболе, падцягванні, падыманні тулава і акрабатыцы.
Згодна з набранымі баламі сярод сярэдніх школ першае месца занялі вучні гімназіі №1, на другім месцы размясціліся школьнікі з Варнянскага НПК, на трэцім – з Міхалішкаўскай школы.
Сярод базавых школ перамогу святкавалі школьнікі з Вароны, другімі сталі вучні з Трокенікаў, трэція – спартсмены з Мальскага НПК.
Высокіх вынікаў на алімпіядзе па фізічнай культуры дасягнулі Аліна Едка з Варнянскага НПК, Вікторыя Праўлуцкая і Людміла Змітровіч з гімназіі №1 – яны былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі за першае, другое і трэцяе месцы адпаведна.
Такія ж медалі і дыпломы атрымалі Дзмітрый Петрык і Юрый Дукевіч з гімназіі №1 і Томас Ядзевіч з Гервят.
Менавіта гэтыя вучні прадставяць наш раён ужо на абласной алімпіядзе па фізічнай культуры.


Алена ЯРАШЭВІЧ.