Штогод каманды з розных школ раёна спаборнічаюць у знаходлівасці і весялосці – гэта значыць, удзельнічаюць у раённым этапе каманд КВЗ.
Сёлета ў раёне перамогу святкавала каманда цэнтра пазашкольнай работы “Прэстыж”. Заяўка на ўдзел у паўфінале амаль адразу ж пасля правядзення раённага конкурсу была накіравана ў Гродна.
І вось 17 каманд з розных... Читать далее
Клуб вясёлых і знаходлівых: астравецкі "Прэстыж" трапіў у фінал
Дабрачынны канцэрт у Астраўцы прайшоў з аншлагам
"Сагрэлі дзіцячыя сэрцы" – менавіта пад такой назвай напярэдадні Дня інвалідаў прайшоў дабрачынны канцэрт у падтрымку цяжка хворых дзяцей і маладых людзей. 2 снежня кінаканцэртная зала “Астравец” сабрала ў сваіх сценах нераўнадушных людзей, якія не пашкадавалі ні грошай, ні часу, і прыйшлі падтрымаць 13 сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з... Читать далее
Алена Рабкоўская з Трокенік узнагароджана Ордэнам Маці
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алена Віктараўна Рабкоўская, жыхарка вёскі Трокенікі, узнагароджана Ордэнам Маці. На мінулым тыдні дзяржаўную ўзнагароду і прадугледжаную ў такіх выпадках матэрыяльную дапамогу ў раённым выканаўчым камітэце ёй уручыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла.
Алена Віктараўна, якая працуе ў Трокеніцкай базавай школе, і яе муж Пётр Віктаравіч, адзін... Читать далее
"Аднакашнікі" – настаўнікі-інтэлектуалы з сярэдняй школы №1
Працягваем знаёміць чытачоў “Астравецкай праўды” з камандамі – удзельнікамі раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях. Сёння мы завіталі ў госці ў сярэднюю школу №1 г.п. Астравец да настаўнікаў-інтэлектуалаў з каманды “Аднакашнікі”.
Наша інтэрв’ю з настаўнікамі сярэдняй школы №1 пачалося не зусім звычайна. Як толькі я паспрабала задаць ім першае пытанне, як яны... Читать далее
Рымдзюнская школа з літоўскай мовай навучання адзначыла сваё 15-годдзе
Аднойчы ў размове Святлана Віктараўна Лукшэне, дырэктар Рымдзюнскай школы, выказала сваё запаветнае: “Мне вельмі хочацца, каб дзеці, якія жывуць у гервяцкім краі, вывучалі літоўскую мову”.
І вось ужо 15 гадоў як такая магчымасць у іх ёсць. Дзеці ў Рымдзюнах вывучаюць не толькі літоўскую мову, але ўжо з пачатковых класаў могуць размаўляць... Читать далее
Інтэлектуальныя гульні: фінал, багаты на сюрпрызы
Перад апошняй, дванаццатай гульнёй раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях здавалася, што ўсе “кропкі над і” расстаўлены ў папярэдніх турах, і апошні не зможа істотна змяніць расклад у турнірнай табліцы. Ды толькі ў апошні панядзелак лістапада ўсе ў чарговы раз упэўніліся, што ў гульні бывае ўсялякае: і ў лідэраў здараюцца “крытычныя... Читать далее
Астравецкія каратысты прынялі ўдзел у спаборніцтвах, якія праходзілі ў Лідзе
З добрым настроем, пазітыўнымі эмоцыямі і новым вопытам вярнуліся юныя астравецкія каратысты са спаборніцтваў па кёкусінкай каратэ, якія праходзілі ў Лідзе.
На гэты раз каратысты паехалі зборнай камандай – акрамя пяці астраўчан, у яе ўвайшлі чацвёра рабят з Ашмян – усе яны займаюцца ў трэнера па каратэ Дзмітрыя Куцько. Большасць з... Читать далее
Вынікі раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды сярод вучняў 9-11 класаў
На працягу двух тыдняў праходзіў раённы этап рэспубліканскай алімпіяды сярод вучняў 9-11 класаў па матэматыцы, інфарматыцы, замежнай, рускай і беларускай мовах,біялогіі, геаграфіі, хіміі, фізіцы, астраноміі, гісторыі, грамадазнаўству і працоўнаму навучанню.
Раённаму этапу папярэднічалі школьныя алімпіяды, удзельнікамі якіх сталі 926 чалавек. З іх па рэйтынгавай шкале ў фінал прайшлі 254 вучні. З... Читать далее
Аляксандр Канюк: недаступных чыноўнікаў быць не павінна
Падчас свайго першага візіту на Астравеччыну Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Канюк сустрэўся з супрацоўнікамі ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі”.
У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Астравецкага райвыканкама А.Д. Кавалька і пракурор Гродзенскай вобласці В.М. Марозаў.
Пасля кароткай азнаямляльнай экскурсіі ў Інфармацыйным цэнтры АЭС, якую правёў намеснік галоўнага інжынера ДУ “ДБАЭ” Уладзімір... Читать далее
11 снежня астравецкі "Меліяратар" згуляе з воранаўскім "Камунальнікам"
З 26 лістапада распачаўся чэмпіянат Гродзенскай вобласці па міні-футболу. Сярод іншых каманд паспрабаваць свае сілы і ўдачу вырашыла і зборная Астравецкага раёна “Меліяратар”.
Усе ўдзельнікі чэмпіянату падзелены на дзве групы – “Поўдзень” і “Поўнач”. Лагічна, што астравецкая каманда знаходзіцца ў апошняй. Сапернікамі па групе з’яўляюцца футбольны клуб “Ліда”, смаргонская “Вілія”, “Надзея”... Читать далее