После подписания 20 октября текущего года соглашения о порядке взаимных поездок жителей приграничных территорий Беларуси и Литвы жители Постав, Островца и Ошмян смогут без виз ездить в Вильнюс и Друскининкай и наоборот. Ожидается, что подписанное соглашение затронет до полутора миллионов человек в 50-километровой полосе с каждой стороны границы. После ратификации... Читать далее
У Варнянскай школе прайшлі фінальныя спаборніцтвы па рухомых гульнях
Нагадаем, што ў снежні мінулага года адбыліся занальныя спаборніцтвы, тады ў іх удзельнічалі ўсе школы раёна. 14 студзеня ў Варнянах сабраліся лепшыя з лепшых – сорак вучняў пачатковых класаў з Варнянскага і Падольскага НПК, Гудагайскай сярэдняй і Трокеніцкай базавай школ.
Адкрыла спаборніцтвы і прывітала дзяцей дырэктар школы Н.А. Субач, якая пажадала перамагчы мацнейшым.... Читать далее
Кінапрэм'ера: "Брэсцкая крэпасць" у Астраўцы
Ваенная драма “Брэсцкая крэпасць”, якая выйшла на экраны толькі ў мінулым годзе, на працягу трох дзён – 19, 20 і 21 студзеня — будзе дэманстравацца ў кінаканцэртнай зале “Астравец” у 16.30 і 19 гадзін.
Тыя, каму ўжо пашчасціла паглядзець гэты фільм, адзначаюць яго цікавы сюжэт, якасную і відовішчную “карцінку”, добрую ігру... Читать далее
Валянціне Мадэкша і Тарэсе Валанцэвіч уручаны ордэны Маці
“Падумаеш, геройства – дзіця нарадзіць!”, — магчыма хмыкне скептык.
Нарадзіць, вядома, яшчэ не геройства. А вось выгадаваць, выхаваць дастойным чалавекам – гэта вялікая і цяжкая праца. Якую ведаюць толькі тыя, хто прайшоў праз гэта – недаспаныя ночы, трывогі, хваляванні і радасці.
А калі дзіця не адно, а пяць — і ўсё гэта... Читать далее
Снежны палон: маніторынг вуліц Астраўца
Зіма сёлета выдалася самая сапраўдная. Амаль з першага дня свайго гаспадарання яна дыхнула марозам і сыпанула снегам. Ды так, што і зараз дарожнікі і работнікі камунальных службаў не паспяваюць чысціць і вызваляць дарогі ад снежнага покрыва. І нават цяперашняя адліга асабліва не змяніла сітуацыю, а, наадварот, дадала яшчэ і галалёдзіцу…
Менавіта... Читать далее
"Настаўніка года" выбіралі ў Гудагайскай школе
На конкурс “Настаўнік года”, які 21 снежня прайшоў у Гудагайскай школе, заяўку на ўдзел падалі чатыры настаўнікі: матэматык Т.Ч. Ізотава, «англічанка» Г.І. Кандратовіч, фізрук У.Л. Батура і настаўніца пачатковых класаў Г.І. Бейдук. У ролі вядучых выступілі настаўніцы рускай мовы і літаратуры Т.П. Карпіцкая і А.П. Лазарава. А вось самая складаная... Читать далее
Святочны "агеньчык" этнічных палякаў
Вось ужо каго нельга абвінаваціць у адсутнасці энтузіязму, дык гэта астравецкіх палякаў, дакладней, членаў раённага аддзялення “Саюза палякаў на Беларусі”. Распаўсюджаную прымаўку “Дзе фэст – там я ест”, яны даўно перарабілі ў: “Дзе мы – там і фэст”.
Адзін з такіх традыцыйных “фэстаў” – “ламанне аплаткі”, на якое этнічныя палякі збіраюцца... Читать далее
Дзякуй за цуды!
Ад наступлення Новага года кожны з нас чакае цуда. Асабліва цуда і чарадзейства чакаюць дзеці. Кожнаму дзіцяці хочацца быць шчаслівым, а галоўнае шчасце для выхаванцаў Варнянскага сацыяльнага прытулку – гэта магчымасць быць са сваімі роднымі. На жаль, не ўсе дзеці, якія знаходзяцца ў нашым прытулку, акружаны клопатам і ўвагай самых... Читать далее
З рэспубліканскіх спаборніцтваў астраўчане прывезлі бронзу
У мінулы аўторак у Слоніме праходзілі рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод школьнікаў 1996-1997 гадоў нараджэння на прызы заслужанага трэнера Беларусі Вільніцкага. У іх прымалі ўдзел 12 каманд з Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Нашу каманду з 9 спартсменаў прадстаўлялі вучні гімназіі №1, Астравецкай СШ № 1, Гудагайскай і Дайлідскай... Читать далее
Фестываль праваслаўных Раждзественскіх песнапенняў прайшоў у Астраўцы
Штогадовы фестываль праваслаўных Раждзественскіх песнапенняў “Слава ў вышніх Богу” – гэта заўсёды падзея, незалежна ад этапу правядзення. Так было і сёлета – кінаканцэртная зала “Астравец” утульна размясціла і сагрэла супольнай малітвай не толькі ўдзельнікаў адборачнага туру, але і шматлікіх гледачоў. Бо, як зазначыў, адкрываючы яго, благачынны Астравецкага благачыння айцец Георгій... Читать далее