З радасцю паведамляем нашым чытачам, што наш пазаштатны фотакарэспандэнт Юрый Горыд, які, напэўна, запомніўся многім сваімі таленавітымі работамі, стаў пераможцам чарговага творчага конкурсу.
На гэты раз работы Юрыя Горыда былі прызнаны лепшымі ў фотаконкурсе “Лета.by”, які праводзіў інтэрнэт-партал open.by. Горыда назвалі бясспрэчным лідарам і ўручылі грунтоўныя прызы: веб-камеру і мацярынскую плату... Читать далее
Юрый Горыд – лепш за ўсіх
Сустрэчы раённай улады са свяшчэннаслужыцелямі стануць традыцыйнымі
Сустрэчы кіраўніцтва раённай улады са свяшчэннаслужыцелямі ў мінулыя гады былі традыцыйнымі. Аднак апошнім часам гэтая добрая традыцыя, якая дазваляла “зверыць гадзіннікі” ў многіх пытаннях грамадскага жыцця, была крыху прызабытая за іншымі неадкладнымі справамі. Нядаўна было вырашана яе аднавіць — і ў мінулы аўторак сустрэча кіраўнікоў органаў мясцовай улады і святароў... Читать далее
26 верасня – Дзень машынабудаўніка
У жыцці кожнага чалавека здараюцца ўзлёты і падзенні. А што казаць пра вялікі завод, поспех работы якога залежыць не толькі ад добрасумленнай працы саміх работнікаў, але і ад многіх іншых фактараў.
Так, у мінулым 2009 годзе Астравецкі завод “Радыёдэталь” пад уплывам сусветнага крызісу перажыў не самыя лепшыя часы. З-за скарачэння заказаў... Читать далее
У вёсцы Рытань хутка з’явіцца новы пасёлак
Cтаршыня раённага выканаўчага камітэта Адам Дзмітрыевіч Кавалька, неаднаразова абяцаў кіраўнікам прамысловых прадпрыемстваў і раённых арганізацый завезці іх у вёску, каб паказаць, як у далёка не самых лепшых умовах працуюць работнікі сельскай гаспадаркі, якія задачы ставяць перад сабой – і выконваюць іх. І на апошнім пасяджэнні савета гэтае абяцанне было выканана.... Читать далее
Удалы трафей
Трое паляўнічых Падольскай паляўнічай дачы разам з егерам вырашылі здабыць дзіка. Добра ведаючы звычкі кабаноў, яны выбралі для засады ўскраек лесу, які мяжуецца з кукурузным полем.
Але не паспелі хлопцы канчаткова ўладкавацца на месцах засідак, як пачулі, што літаральна па іх слядах нехта ідзе. Хвіліна-другая – і з кукурузнага поля выйшла... Читать далее
Праскоўя Клімаўна Мікалаева з вёскі Мікшаны адзначыла сваё 100-годдзе
Жыццё чалавека, прынамсі, яго працягласць – велічыня адносная. Нехта жыве, як гарыць – і пакідае пасля сябе, як камета, яркі след добрых і прыгожых спраў. А іншы, здаецца, ужо нараджаецца пенсіянерам і адно толькі скардзіцца на жыццё, крэкча, квокча – ні блізкім ад такога радасці, ні сабе карысці…
Праскоўя Клімаўна Мікалаева... Читать далее
Рыгор Долгi: “У нас і пілавінне ў дэфіцыце”
19 верасня сваё прафесійнае свята адзначалі работнікі лесу. Напярэдадні свята наш карэспандэнт сустрэўся з дырэктарам ДЛГУ "Астравецкі лясгас" Рыгорам Мечыслававічам Долгім.
–Рыгор Мечыслававіч, дайце, калі ласка, азначэнне Астравецкаму лясгасу як прадпрыемству.
–Гэта комплексная гаспадарка, дзейнасць якой развіваецца ў двух асноўных накірунках. Першы і галоўны носіць, так бы мовіць, аднаўленча-вытворчы характар і тычыцца... Читать далее
Яўгеній Кухарчык: "Мне не трэба спакою"
Жыццё, як ні круці, праходзіць... Імгненне за імгненнем. Гадзіна за гадзінай. Дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем. Неяк так неўпрыкмет падкралася сямідзесяцігоддзе… Здаецца, і не жыў… Быццам бы толькі ўчора небарака-бусел скінуў мяне ў бацькаву росную капусту… На досвітку… У самым канцы жніўня 1940 года…
Дзяцінства
Цікава, ці радаваліся майму з’яўленню на свет бацькі? Усё... Читать далее
Узнагароды за працу
Самы ўрачысты момант раённай нарады педагагічных работнікаў, якая прайшла напрыканцы жніўня, – узнагароджанне лепшых з лепшых. Мінулы навучальны год быў плённым для нашых вучняў і настаўнікаў і багатым на перамогі, таму ўзнагароджаных было шмат.
Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны дырэктары Гервяцкай СШ Н.І. Мацко і Варнянскага НПК Н.А.... Читать далее
Жнівеньская нарада настаўнікаў
Кожнае лета для педагогаў заканчваецца падвядзеннем вынікаў мінулага навучальнага года. І ў той жа час ставяцца задачы на новы. Сёлетняя нарада педагагічных работнікаў праходзіла не зусім звычайна.
Справа ў тым, што запланавана яна была на апошні дзень лета, калі да першага школьнага званка заставалася менш чым суткі. А па-другое, незвычайным было... Читать далее