Авіяцыйную бомбу часоў другой Сусветнай вайны знайшлі дзеці ў рацэ Вілія непадалёк ад Міхалішак.
Спачатку дзеці, што купаліся ў рэчцы, звярнулі ўвагу на вялікую жалязяку, якая ляжала ў вадзе. Дарослыя, даведаўшыся пра гэта, вырашылі выцягнуць яе з ракі, каб зрабіць купанне бяспечным. Але “жалязяка”, калі апынулася на паверхні, набыла выразнае аблічча... Читать далее
Прывітанне з другой Сусветнай
Навіны ДАІ
За рулём – без мабільніка.
Зараз кожны, хто лічыць сябе сучасным чалавекам, можа з цвёрдай упэўненасцю сказаць, што без мабільнага тэлефона ў паўсядзённым жыцці, як гаворыцца, “ні туды і ні сюды”. Мабільнік стаў надзейным сябрам і неабходным сродкам сувязі.
Аднак калі ўладальнік мабільнага тэлефона з’яўляецца вадзіцелем транспартнага сродку, для яго ўзнікаюць некаторыя... Читать далее
Паўнацэннае жыццё
Рашэннем раённага выканаўчага камітэта са снежня мінулага года на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Тут яны могуць пазнаёміцца з новымі людзьмі, наведваць гурткі па інтарэсах, удзельнічаць у рабоце спецыялізаванай майстэрні — адным словам, правесці свой час цікава і з карысцю. Усё гэта... Читать далее
Поле васількоў для Маргарыткі
Каля двух месяцаў назад яна атрымала карону і тытул “Міс Астраўчанка”. Нягледзячы на тое, што гэта быў не рэспубліканскі размах і не адчыніў каралеве дзверы ў мадэльныя агенцтвы, перамога на конкурсе прыгажосці ўсё ж такі значыць многае для любой дзяўчыны. Што яна значыла для Маргарыты Рук, пра што яна марыць,... Читать далее
Дапамога ад “Белай Русі"
240 тысяч рублёў сабрала і пералічыла Беларускаму дзіцячаму хоспісу пярвічная арганізацыя грамадская аб’яднання “Белая Русь” СВК “Варняны”.
Хвароба, асабліва цяжкая і пакутлівая, — гэта заўсёды гора, найперш – для блізкіх. І яно ўдвая, утрая большае, калі боль і пакуты спасцігаюць безабароннае дзіця, якое толькі стаіць на парозе жыцця. Кожны, хто сутыкаецца... Читать далее
Здольнасць чуць
Не думаў-не гадаў, што мае дарожныя нататкі аб паездцы на Балакоўскую АЭС выклічуць такое бурнае абмеркаванне на сайце “Астравецкай праўды”. Зрэшты, “бурнае абмеркаванне” – не зусім дакладны выраз. Паколькі аб самім артыкуле, дакладней, аб яго змесце, у каментарыях ні слова. Напэўна з-за таго, што аўтары каментарыяў яго якраз і не... Читать далее
Ваколспартыўныя баталіі – на інтэрнэце і ў газеце
На сайце “Астравецкай праўды” ў каментарыях да фотарэпартажу аб адкрыцці ў Астраўцы міні-футбольнага поля адзін з наведвальнікаў безапеляцыйна заявіў, што спорту ў нас не было, няма і, хутчэй за ўсё, не будзе — ён загінуў. І адна-дзве спартыўныя падзеі ў год – не нагода для радасці.
Думка наколькі катэгарычная, настолькі ж... Читать далее
Асфальтавыя россыпы адкрыты ў Ізабеліна
На мінулым тыдні на асфальтабетонным заводзе ДРБУ-159 непадалёк ад вёскі Ізабеліна была ўрачыста адкрыта новая ўстаноўка па выпуску асфальту фірмы “Лінтэкс”.
“Абноўка” дарожным будаўнікам – вельмі даспадобы і дарэчы. Раней выпускам асфальту тут займаліся дзве састарэлыя ўстаноўкі агульнай магутнасцю 35 тон у гадзіну. Замежны сабрат “адной левай” заткнуў за пояс абедзве:... Читать далее
І ў Кавалях могуць дыні расці!
Паверыш – а куды дзенешся?.. Паназіраеш, як ртутны слупок тэрмометра пад спякотнымі промнямі ўздымаецца амаль да 50-ці градусаў, як у палях вымахала пад тры метры (і працягвае расці) аматарка паўднёвай гарачыні кукуруза, як плечы без спецыяльнага “пячэння” на сонцы набылі выразна шакаладны колер – і нічога не застаецца, як паверыць... Читать далее
Баскетбольныя Рымдзюны
Восьмы міжнародны турнір па баскетболу сярод літоўскіх абшчын прайшоў у мінулую суботу ў нашым раёне.
Баскетбол для Літвы – бадай што найгалоўнейшы від спорту. Як сказаў вядомы літоўскі баскетбаліст Хомічус – гэтыя словы прыгадаў на ўрачыстым адкрыцці турніру намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла – баскетбол для Літвы больш чым спартыўная... Читать далее