08:27 / 06.04.2011

Прыбяры свой горад

Сышоў снег – і вылезлі на белы свет “падснежнікі” – смецце, што хавалася ўсю зіму пад яго покрывам. Да гонару работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі трэба сказаць, што яны адразу ж выйшлі на ўборку горада, стараючыся, каб ён радаваў вока і жыхароў, і гасцей.
Але не дворнікамі адзінымі – ім пры ўсім жаданні... Читать далее

19:37 / 05.04.2011

Аўтызм: як дапамагчы хвораму дзіцяці?

1

2 красавіка адзначаўся  Сусветны дзень распаўсюджвання  інфармацыі аб праблеме ранняга дзіцячага аўтызму.  На думку  некаторых  вучоных, аўтызм па распаўсюджанасці ў свеце хутка абгоніць цукровы дыябет і СНІД.
Тэрмін “аўтычнасць” абазначае цэлы комплекс псіхічных і паводзінных расстройстваў.  Аўтызм – гэта медыцынскі дыягназ і ставіць яго мае права толькі спецыяліст. Згодна з прынятай... Читать далее

19:26 / 05.04.2011

Галасуйце за ўдзельніц конкурсу "Яе Вялікасць Жанчына"!

1

Газета "Астравецкая праўда" ў сакавіку аб'явіла новы конкурс "Яе Вялікасць Жанчына". На працягу месяца мы прымалі фотаздымкі жанчын рознага ўзросту і роду заняткаў.

Свой голас вы можаце аддаць адразу траім удзельніцам фотаконкурсу (галасаваць трэба на галоўнай старонцы сайта ostrovets.by у рубрыцы "Апытанні"). Пераможцаў конкурсу, як заўсёды, будзе два: па выніках галасавання... Читать далее

19:06 / 05.04.2011

Што цікавіць астравецкую моладзь?

У апошнія дні сакавіка ў кінаканцэртнай зале “Астравец” лідары дзіцячых і маладзёжных арганізацый і аб’яднанняў з СШ №1, гімназіі №1, Гудагайскай школы і Мальскага НПК сустрэліся з прадстаўнікамі дзяржаўных і грамадскіх структур. Падобныя сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй у нашым раёне і добра ўспрымаюцца не толькі школьнікамі, але і кіраўнікамі... Читать далее

19:01 / 05.04.2011

Знакамітыя "Песняры" выступілі ў Астраўцы

Легендарныя “Песняры” прыехалі ў Астравец за чатыры гадзіны да пачатку канцэрта. Здавалася, у гэтым “вагоне” часу без праблем ўдасца знайсці “акно”, каб хоць некалькі хвілін пагутарыць з музыкантамі. Аднак удзельнікі дзяржаўнага ансамбля настолькі сур’ёзна падышлі да свайго выступлення ў нашым горадзе, што за клопатамі па падрыхтоўцы да канцэрта, настройкай музычнай... Читать далее

18:54 / 05.04.2011

"Тыдзень лесу": а вы пасадзілі дрэва?

З 16 па 23 красавіка ў нашым раёне, як і ва ўсёй рэспубліцы, пройдзе добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу” пад дэвізам “Новыя лясы – нашчадкам у спадчыну”, прысвечаная Міжнароднаму году лясоў.
Традыцыйна паўдзельнічаць у акцыі, а таксама бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, якімі намаганнямі ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы, можа кожны... Читать далее

18:45 / 05.04.2011

“Паэтычнае майстэрства” Людмілы Кухарэвіч

2

Пераможцам абласнога фестывалю педагагічных работнікаў “Поэзия – души движенье” стала ветэран педагагічнай працы, член літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы” Людміла Іванаўна Кухарэвіч.
Наша газета паведамляла, што пасля раённага фестывалю, які адбыўся ў цэнтры пазашкольнай работы ў лютым, на яго абласны этап былі вылучаны паэтычныя творы Вольгі Саковіч, Марыі Пешка і Людмілы... Читать далее

18:41 / 05.04.2011

Юныя астравецкія хакеісты сталі трэцімі ў рэспубліцы

1

З 28 па 31 сакавіка ў Пружанах адбыўся фінал рэспубліканскага спаборніцтва па хакею “Каласок” сярод дзяцей і юнакоў сельскіх населеных пунктаў 1994-98 гадоў нараджэння. Нагадаю, што пасля перамогі на абласной спартакіядзе права прадстаўляць Гродзенскую вобласць у фінале атрымала дружная каманда юных астравецкіх хакеістаў.
Пасля жараб’ёўкі ў сапернікі астраўчанам дасталіся Аршанскі раён,... Читать далее

14:11 / 05.04.2011

Дзень яднання адзначылі перамогай

1

2 красавіка адзначаўся Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень жыхары Астравеччыны атрымалі цудоўны падарунак – канцэрт ансамбля “Песняры”. А перад ім ад імя раённага выканаўчага камітэта ўсіх прысутных, якіх у кінаканцэртнай зале “Астравец” сабралася больш за 400 чалавек, павіншаваў з дзяржаўным святам намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч... Читать далее

12:02 / 05.04.2011

Абраз Мікалая Цудатворца з часцінкай яго мошчаў прыбудзе ў Астравец

Свяціцель Мікалай, архіепіскап Мір Лікійскіх Цудатворац, праславіўся як вялікі ўгоднік Божы. Нарадзіўся ў горадзе Патары Лікійскай вобласці (тэрыторыя сучаснай Турцыі). Ён быў доўгачаканым сынам праведных бацькоў Феафана і Ноны, пасланы Госпадам ім за набожнае жыццё і шчырыя малітвы. Дзіця рана праявіла сваю адметнасць, адоранасць Божую. Нованароджанае немаўля пры хрышчэнні прастаяла... Читать далее