"Репортёр выходит в свет". Патриотами рождаются - или становятся?
13:00 / 30.03.2015

Хто яны – сапраўдныя патрыёты? Хто лічыць сябе патрыётам сваёй Радзімы? Думкамі на гэтую тэму і папрасіў падзяліцца астраўчан і гасцей горада наш рэпарцёр.
– Патрыёты – гэта людзі, якія любяць свой горад, раён, краіну і ганарацца імі. Гэта – моладзь, якая не сядзіць дома ў роздуме, чым заняць час, а ўдзельнічае ў розных акцыях і мерапрыемствах у гонар Беларусі.
Я люблю сваю краіну – ганаруся ёй, раблю па меры сваіх магчамасцей усё, каб яна прыгажэла і квітнела. Я люблю і сваю маленькую радзіму, асабліва тыя мясціны, з якімі ў мяне звязаны добрыя ўспаміны і куды хочацца прыязджаць зноў і зноў.
– Сам сабой напрошваецца адказ: патрыёт – гэта чалавек, неабыякавы да будучыні сваёй краіны ці хаця б тых мясцін, дзе ён нарадзіўся і вырас. Я наш Астравец вельмі люблю, не ведаю другога такога прыгожага горада. Ну і па прафесіі сваёй я, можна сказаць, займаюся акультурваннем і добраўпарадкаваннем сквераў, паркаў і лясоў нашага раёна.
– Я люблю сваю Радзіму. У школе заўсёды стараюся ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах: з сяброўкамі нядаўна ў спартакіядзе прымалі ўдзел. А яшчэ мы рыхтуем спектакль пра СНІД…
Акрамя таго, пабеларуску стараюся размаўляць як мага часцей. Не заўсёды, канешне, атрымліваецца, але я стараюся.
– Мне здаецца, што настаўнікі – адны з самых адданых сваёй краіне людзей. На ўроках яны раскрываюць дзецям прыгажосць нашай краіны, прывіваюць ім любоў да Радзімы. На сваіх занятках я стараюся паказаць прыгажосць Беларусі праз народныя песні і музыку.
Напэўна, таму ў нас увесь час праводзяцца розныя конкурсы і акцыі з патрыятычным ухілам. Нядаўна мы ў сваёй школе прымалі пяцікласнікаў у піянеры. Яшчэ святкавалі ўручэнне пашпартоў старэй шым вучням. Карацей, што ні дзень – у нас нейкае свята.
– Патрыёт – гэта той чалавек, які знаходзіцца ў курсе жыцця сваёй краіны, раёна, горада і сам актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці.
А ці з’яўляюся патрыётам я? Не ведаю. Я люблю свой родны Астравец – не смечу на вуліцах горада і стараюся сачыць, каб і іншыя не забруджвалі горад, актыўна ўдзельнічаю ў школьным жыцці, у суботніках і іншых мерапрыемствах… Напэўна, я ўсё ж з’яўляюся патрыётам…
-------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.