У чарговы дзень сельвыканкама кіраўніцтва райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў сустрэліся ў Трокеніках. Тэма дня сельвыканкама таксама была традыцыйнай – работа сельскіх выканаўчых камітэтаў па забеспячэнні комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторыі.
Сустракаў гасцей гаспадар – старшыня сельскага выканаўчага камітэта Іван Мечыслававіч Сянюць. Праграма мерапрыемства складалася з наведвання сацыяльна... Читать далее
Дзень сельвыканкама прайшоў у Трокеніках
Мінпрыроды: нешта ўтойваць – не ў нашых інтарэсах
Уздзеянне АЭС на навакольнае асяроддзе – адно з найбольш актуальных пытанняў, якое хвалюе жыхароў Астравеччыны (і не толькі) у сувязі з будаўніцтвам у нашым раёне беларускай атамнай электрастанцыі.
Як будзе забяспечвацца экалагічны кантроль за дзейнасцю АЭС?
Наколькі кантралюючыя ведамствы будуць аб’ектыўнымі і сумленнымі?
Дзе ў раёне размесцяцца пункты назірання, і якія параметры будуць... Читать далее
Генавэфа Андрэеўна Бурштыновіч: пра час, пра сябе, пра касцёл і веру
Генавэфа Андрэеўна Бурштыновіч нарадзілася 14 красавіка 1924 года ў Дайлідках у сям’і Андрэя Бурштыновіча і Юзэфы з Ігнатовічаў. Яе бацькі былі малазямельнымі – мелі 2,5 гектара сваёй зямлі і яшчэ 2 гектары бралі ў апрацоўку ў сваяка. Андрэй і Юзэфа выгадавалі траіх дзяцей. Генавэфа была старэйшай з іх – за... Читать далее
Да псіхолага прыйдзі – табе дапамогуць
Дзяўчынка прыехала на раённую алімпіяду. Зразумела, за перамогай. Дыктант напісала лепш за ўсіх, з тэставым заданнем справілася выдатна, а на вусным выказванні расплакалася… І настаўнікі не здолелі яе супакоіць. Яна цудоўна ведала тэму, па якой трэба было выказацца, але штосьці здарылася, і сабрацца з думкамі дзяўчынка не змагла.
Што гэта? Стрэс?... Читать далее
Не прапусціце! “Горад-2012” стартуе ў Астраўцы!
У дзяцінстве вы любілі гуляць у Шэрлака Холмса, шукалі скарбы на таямнічым востраве і ўяўлялі сябе вопытным следапытам? Зараз вам не хочацца сядзець дома, а душа патрабуе прыгод – цікавых, захапляючых і актыўных адначасова? Пры гэтым любіце хуткасць, інтэнсіўнасць, разнастайнасць і інтрыгу? І яшчэ ў вас жыве камандны дух і... Читать далее
Новы гандлёвы комплекс будуюць у Астраўцы
У рэдакцыю газеты “Астравецкая праўда” патэлефанавала жыхарка Астраўца і пацікавілася, што за будынак узводзіцца па вуліцы Карла Маркса насупраць Беларусбанка. За адказам мы звярнуліся да аднаго з забудоўшчыкаў – старшыні праўлення ПК “Серміён” Ігара Леанідавіча Сяржанава. І вось што ён нам расказаў:
– Два гады назад мы, пяць прадпрымальнікаў раёна, аб’ядналіся... Читать далее
З поўнымі камплектамі ўзнагарод вярнуліся з чарговых спаборніцтваў астравецкія баксёры
На гэты раз адначасова праходзіла аж два спаборніцтвы па гэтаму віду спорту. У першынстве Гродзенскай вобласці майстэрства валодання скураной пальчаткай дэманстравалі юнакі 1994-1995 і 1996-1997 гадоў нараджэння. А ўжо на чэмпіянаце Гродзенскай вобласці спартыўныя адносіны на рынгу высвятлялі дарослыя ўдзельнікі.
У выніку пасля шэрагу баёў ва ўзроставай катэгорыі 1996-1997 гады нараджэння... Читать далее
Віншуем з радасным святам Уваскрэсення Хрыста!
Паважаныя вернікі і свяшчэннаслужыцелі!
Прыміце сардэчныя віншаванні са святам Уваскрэсення Хрыстова!
Глыбокі духоўны сэнс Пасхі застаецца важным і актуальным у наш час. Вялікае хрысціянскае свята аб’ядноўвае людзей, збліжае народы і пакаленні ўсеабдымнымі пачуццямі любові і надзеі.
Уваскрэсенне Хрыстова – свята веры, якое азначае перамогу дабрыні над злом і з’яўляецца крыніцай высокіх духоўных каштоўнасцей,... Читать далее
Дзень нараджэння ваенкаматаў
Пасля рэвалюцыі 1917 года было прынята рашэнне аб стварэнні арміі, заснаванай на агульным воінскім абавязку. У сувязі з гэтым былі праведзены спецыяльныя мерапрыемствы, якія ўстанаўлівалі сістэму стварэння новай арміі. Адным з такіх дакументаў быў і дэкрэт, падпісаны 8 красавіка 1918 года, які заснаваў валасныя, павятовыя, губернскія і акружныя камісарыяты па... Читать далее
Аб пераносе рабочага дня
У Беларусі рабочы дзень з панядзелка 23 красавіка пераносіцца на суботу 28 красавіка. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 красавіка 2012 года № 294.
Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Читать далее
