Астравец развітаўся з выставай Карнэлія Консэка “Крыніца жыцця і любові – сям’я”.
Так сталася, што адкрывалася выстава без удзелу яе аўтара – таленавітага фотамастака, каталіцкага манаха брата Карнэлія Консэка. Гэта кампенсавала закрыццё: на імпрэзе прысутнічалі не толькі брат Карнэлій, але і Раіса Ігнатаўна Сушко, супрацоўніца часопіса “Дыялог”.
Нагадаем: гэта не першая выстава... Читать далее
Добро пожаловать в Островец!
Фотавыстава манаха Карнэлія Консэка ўразіла многіх астраўчан
Нашы землякі ў свеце
21 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне рэдакцыйнай калегіі энцыклапедычнага даведніка “Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах”.
Сярод персаналій, якія ўвайшлі ў гэты даведнік, нашы землякі – вучоныя, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, вайскоўцы – усяго прыкладна 1850 прозвішчаў. Сярод іх ёсць і ўраджэнцы Астравецкага раёна. Таму я лічу сваім грамадзянскім абавязкам пазнаёміць з... Читать далее
Карупцыя ў спажыўкааперацыі
Інфармацыя, якая паступае ва ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі, сведчыць аб высокай карупцыі ў абласной сістэме спажывецкай кааперацыі. Напрыклад, у 2009 – першай палове 2010 года рознымі рэгіянальнымі праваахоўнымі органамі ў адносінах да работнікаў арганізацый, падведамасных аблспажыўсаюзу, было ўзбуджана 78 крымінальных спраў, якія падпадаюць пад катэгорыю карупцыйных. І гэта нягледзячы на... Читать далее
Супрацоўнік Астравецкага РАУС стаў лепшым у вобласці
Па выніках мінулага года ізалятар часовага ўтрымання Астравецкага аддзела ўнутраных спраў быў прызнаны адным з лепшых у вобласці. А яго начальнік, Мікалай Мар’янавіч Родзь, лепшым супрацоўнікам ІЧС.
З першага погляду асабіста ў мяне Мікалай Мар’янавіч пакідае ўражанне інтэлігентнага і ўраўнаважанага чалавека. Крыху пазней да гэтых азначэнняў дадалося яшчэ адно – і... Читать далее
Грамадзянін звярнуўся ў пракуратуру
Работа са зваротамі грамадзян з’яўляецца адной з найважнейшых задач усіх органаў дзяржаўнага кіравання, прыярытэтным накірункам дзейнасці пракурорскага нагляду. У адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату работа з грамадзянамі з’яўляецца адным з асноўных крытэрыяў адзнакі дзейнасці дзяржаўных органаў.
Пракуратурай... Читать далее
Тыдзень postfactum: акцэнты і эпіцэнтры
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Слоган мінулага тыдня: “Вы ўсё яшчэ без дэмакратыі? Тады мы ідзем да вас!”
АДЫСЕЯ БЕЗ КАНЦА?
“Адысея. Світанак” — такую назву атрымала аперацыя кааліцыі заходніх дзяржаў у Лівіі. У чым – у чым, а ў гучных назвах сумніўных ваенных аперацый Захаду не адмовіш. “Бура ў пустыні”, “Іракская... Читать далее
Раённая канферэнцыя ветэранаў
На мінулым тыдні прайшла восьмая раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя ветэранаў, удзел у якой прынялі прадстаўнікі райвыканкама і арганізацый раёна, старшыні пярвічных арганізацый, дэлегаты і ветэраны вайны і працы.
Апошняя справаздачна-выбарная канферэнцыя ветэранаў у нашым раёне праходзіла ў 2005 годзе, тады ж быў выбраны дзеючы сёння склад раённага савета. За гады, што прайшлі... Читать далее
Ёсць чым пахваліцца жывёлаводам з СВК "Міхалішкі"
Поспехі жывёлаводаў не ўзнікаюць на пустым месцы – росту вытворчых паказчыкаў папярэднічае мэтанакіраваная старанная праца. Той факт, што на адносна нядаўна далучаных да нашай гаспадаркі фермах “Масцяны” (загадчыца Лілія Здзіславаўна Бондар) і “Косцевічы” (Ірына Мечыславаўна Місевіч) справы пачалі мяняцца ў станоўчым накірунку, сведчыць: да вытворчага працэсу тут падыходзяць адказна.
На абедзвюх... Читать далее
Чужыя памылкі нічому не вучаць...
Адной з найбольш пажаранебяспечных вёсак у нашым раёне з’яўляецца Індрубка, дзе за апошнія 10 год на пажарах загінула 4 чалавекі, а ў 1997 годзе – двое дзяцей.
І вось чарговае здарэнне адбылося тут 26 сакавіка каля паловы дванаццатай ночы, калі непрацуючы грамадзянін 1987 года нараджэння вырашыў пакурыць проста ў ложку і... Читать далее
Як нарыхтаваць соку і не нашкодзіць
У сувязі з пачаткам руху соку дрэў нагадваем, што ў адпаведнасці з пунктам 64 Правіл нарыхтоўваць сок можна толькі ў насаджэннях, прызначаных для высечак галоўнага карыстання, але не раней чым за пяць гадоў да іх высечкі. Нарыхтоўка бярозавага соку можа таксама праводзіцца на ўчастках, адведзеных для правядзення іншых высечак і... Читать далее
