В Островце прошёл музыкально-яркий фестиваль "ColorFest"

фестиваль красокУсімі колерамі вясёлкі расфарбавалі Астравец удзельнікі фестывалю фарбаў, які пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі прайшоў у нядзелю ў лесапаркавай зоне Астраўца.

фестиваль красок1Гучная музыка, фарбы розных колераў, якія, як сцвярджаюць арганізатары фестываля, аказваюць пазітыўны настрой на ўдзельнікаў, радасныя  ўсмешкі дзяцей і  дарослых –  усё гэта зрабіла мерапрыемства яскравым і незабыўным.

фестиваль красок2

фестиваль красок3

фестиваль красок4– ColorFest – гэта музычны фестываль, які праходзіць у буйных гарадах нашай краіны з мінулага года. Праект аб’ядноўвае людзей, якія хочуць разам правесці час. Гэта новая форма адпачынку, альтэрнатыва традыцыйным канцэртам і дыскатэкам, – упэўнены  каардынатар праекта “ColorFest” у Беларусі Віктар Барысевіч. –У аснове праекта ляжыць свята фарбаў Холі, якое кожную вясну праходзіць у Індыі. Аднак у нашай краіне яно перарасло ў музычны фестываль з магчымасцю абсыпацца фарбамі, якія з’яўляюцца абсалютна бясшкоднымі, бо выраблены з натуральных інгрыдыентаў.

Яшчэ да пачатку мерапрыемства ў лесапаркавай зоне Астраўца сталі збірацца дзеці і моладзь. Час ад часу сюды заходзілі людзі старэйшага пакалення – дзівіліся  і ўсміхаліся.

фестиваль красок5

фестиваль красок6

фестиваль красок7

фестиваль красок8– У кожным горадзе мерапрыемства праходзіць у пэўным фармаце. Нам вельмі прыемна, што на фестываль у Астраўцы прыйшлі не толькі дзеці і моладзь, але і дарослыя, – адзначыў Віктар Барысевіч. –  Для такой аўдыторыі  не хапае канцэрта, таму плануем у наступным годзе уключыць у праграму  выступленні артыстаў, поп- і рок-груп.

Адкрыццё ColorFest пачалося з масавых кідкоў фарбы, якую можна было набыць на фестывальнай пляцоўцы – у  імгненне вока твары, адзенне і зямля навокал набыла колеры вясёлкі.

Сумаваць моладзі не давалі вядучыя і пяць дзіджэяў, якія змянялі адзін аднаго на музычнай пляцоўцы.

– Мы даўно чакалі гэтае свята. І нарэшце яно адбылося. Гэтыя яркія фарбы, асабліва пасля шэрых дажджлівых дзён,  дазволілі нам адчуць радасць і ўзнялі настрой. Гучная танцавальная  музыка нікому не давала  стаяць на месцы. Гэта вельмі крута! – падзялілася эмоцыямі Паліна Вайткевіч.

фестиваль красок9

фестиваль красок10Асабліва запамінальнымі сталі масавыя кідкі фарбаў, калі неба і твары людзей расквечваліся яркімі колерамі. А колькі радасных эмоцый падарылі наведвальнікам фестывалю запускі фарбы з вогнетушыцеляў, калі здавалася, што ты трапіў у іншую рэальнасць, і  вакол цябе ружовае, сіняе, зялёнае паветра.

– Вам падабаецца ColorFest? – час ад часу задаваў пытанне моладзі вядучы і атрымліваў у адказ аднагалосае “Так!”

фестиваль красок11

фестиваль красок12

фестиваль красок13

фестиваль красок14

фестиваль красок15

фестиваль красок16

фестиваль красок17У мінулую нядзелю ніводзін чалавек, які трапіў у лесапарк, не выйшаў з яго чыстым і сумным. Каляровыя  фарбы на адзенні,  на тварах і на зямлі  і добрая музыка   падарылі радасць дзецям і дарослым. А арганізатары фестывалю паабяцалі, што ў наступным годзе зноў расквецяць Астравец рознакаляровымі фарбамі.

Да пабачэння ColorFest! Да сустрэчы наступным летам!

Для даведкі:

Праект “ColorFest” стартаваў у нашай краіне ў мінулым годзе. Сёлета адкрыццё  сезону адбылося 28 мая ў Гродне. Закрыццё адбудзецца 27 жніўня вялікім гала-канцэртам таксама ў абласным  цэнтры.

Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.