В Музее-усадьбе М.К. Огинского в Залесье открылась выставка художника Олега Дробышевского
У Дзяржаўнай культурна-гістарычнай установе “Музей-сядзіба” М. К. Агінскага (Залессе, “Паўночныя Афіны”, Смаргонскі раён) адкрылася персанальная выстава мінскага мастака-жывапісца Алега Драбышэўскага “Водар Радзімы”, прысвечаная Году культуры ў Беларусі.Творчая дзейнасць А. Драбышэўскага шырока вядома, яго карціны экспануюцца ў Беларусі і за мяжой, знаходзяцца ў музеях, галерэях, прыватных калекцыях шматлікіх краін свету, матэрыялы пра мастака змешчаны ў многіх выданнях, ў тым ліку і ў энцыклапедыі “Рэспубліка Беларусь”.
Любоў да роднага куточка на Астравеччыне, беларускай зямлі, знайшла сваё адлюстраванне на палотнах “Родны кут. Гудагай. Табарышкі”, “Чубэйка – 50-х”, “Напрамак да музея. Астравец”, “Сонечнасть Траецкага…”, “Паўночныя Афіны” Агінскага” і інш. Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін адзначыў асаблівасць пейзажаў мастака – абагулены вобраз радзімы.
На выставе творцы ў Цэнтры Скарыны галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Зоя Падліпская напісала: “…Каля кожнай, як жыццё, карціны наталюся водарам радзімы”. Водар – якраз тое, што успрымаецца перш за ўсё душою.
Спецыялісты, аматары жывапісу характарызуюць творчасць жывапісца як “прасветла-чыстае мастацтва”, якое перадае нам часцінку дабрыні, святла і любові, якіх так не хапае ў паўсядзённым жыцці. Менавіта гэтыя духоўныя каштоўнасці нам дорыць, упершыню прадсаўленая на выставе ў Доме Урада, карціна “Будслаўская святыня”, якую ў 2004 годзе благаславіў у сваёй рэзідэнціі кардынал Казімір Свёнтэк. Нездарма паэтка Таіса Трафімава прысвяціла Алегу Драбышэўскаму верш, у якім такія радкі: “Праспяваю я карціну, нібы верш, ціха ўпотай памалюся толькі перш… бо карціны, як іконкі, – не грашу, асвятляюць, нібы зоркі, боль-душу.”
Творам мастака ўласцівы прафесійная кампазіцыйная завершанасць, мастацкае абагульненне, дасканалая перадача колеравай гамы, арыгінальнасць стылю – “аксамітнасць”, імпрэсія, экспрэсія, рамантычны настрой…
Спецыяльна да выставы абсталявана выставачная зала, ў якой, сярод ужо вядомых, будуць прадстаўлены дзве новыя карціны, спецыяльна напісаныя да Года культуры. Кожны наведвальнік зможа выказаць свае меркаванні і прапановы па назве гэтых твораў.
З матэрыялаў Музея-сядзібы.
