"Польское эхо Островца" покорило Минск

%d1%8d%d1%85%d0%be-%d0%b2-%d0%bc%d0%b8%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b5На традыцыйнай ярмарцы “Залатая восень”, якая на мінулым тыдні прайшла ў Мінску, выступіў хор “Польскае рэха Астраўца”.

Варта адзначыць, што наш калектыў адзіны, хто прадстаўляў Гродзеншчыну ў сталіцы.

На адной сцэне палякі выступалі з нацыянальным акадэмічным народным хорам імя Цітовіча. І мінчане, якія ў гэты дзень завіталі на ярмарку, на “ўра” прынялі вясёлыя  песні ў выкананні астравецкіх харыстаў.

– Мы выступалі ў двух аддзяленнях, расказвае старшыня Астравецкага аддзялення саюза палякаў на Беларусі Тарэса Мацвееўна Мароз. – Нашу праграму складалі песні на польскай, беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. У асабістай гутарцы першы намеснік міністра культуры Ірына Уладзіміраўна Дрыга дала станоўчую ацэнку нашаму выступленню.

Алена ГАНУЛІЧ.