День памяти воинов-интернационалистов. Никто не забыт

14 лютага ва Упраўленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Напярэдадні свята ў КДБ ушанавалі ўдзельнікаў войнаў і канфліктаў і ўручылі ім памятныя сувеніры.

Сотні супрацоўнікаў тэрытарыяльных органаў КДБ і асобых аддзелаў воінскіх частак і злучэнняў падчас вайны ў Афганістане займаліся зборам разведвальнай інфармацыі, вялі барацьбу супраць бандыцкіх фарміраванняў, аказвалі супрацьдзеянне распаўсюджанай у тыя часы кантрабандзе зброі, боепрыпасаў, узрыўчатых рэчываў і наркотыкаў, аказвалі дапамогу ў стварэнні органаў бяспекі на месцах, непасрэдна былі задзейнічаны ў баявых аперацыях.


Актыўны ўдзел у афганскіх падзеях прымалі і ваеннаслужачыя Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці. У 80-я гады сем супрацоўнікаў УКДБ былі накіраваны ў Афганістан, дзе праявілі сябе сапраўднымі прафесіяналамі. У іх ліку – следчы следчага аддзялення Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Генадзій Рыгоравіч Кузаўлёў, які загінуў 5 чэрвеня 1981 года. Напярэдадні дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбылося ўскладанне вянкоў да магіл загінуўшых супрацоўнікаў.


Кіраўніцтва Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці выказала словы ўдзячнасці і глыбокай павагі тым, хто прымаў удзел у афганскіх падзеях, хто з гордасцю выканаў свой грамадзянскі абавязак і застаўся верным ваеннай прысязе.


На ўрачыстым мерапрыемстве воіны-інтэрнацыяналісты дзяліліся з цяперашнімі супрацоўнікамі сваімі ўспамінамі. Не былі забыты шматлікія прыклады гераізму, стойкасці і самаахвярнасці на афганскай зямлі савецкімі ваеннаслужачымі, праглядаліся відэаматэрыялы тых гадоў. Без сумнення, штогадовыя сустрэчы з удзельнікамі лакальных войнаў і канфліктаў выхоўваюць дух патрыятызму, які садзейнічае падтрыманню ў калектыве таварыскасці, вернасці ваеннай прысязе і асабоваму абавязку.


------------------------------


Прэс-служба УКДБ РБ па Гродзенскай вобласці.


Фота з сайта fotki.yandex.ru.