3 мая на Островетчине пройдут мероприятия, посвящённые 125-летию Казимира Сваяка

Сябры!

3 мая 2015 года, у нядзелю, на Астравеччыне распачнуцца святкаванні ў гонар 125-годдзя святара і паэта Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка).

Праграма мерапрыемства:

1) 12.30, в. Клюшчаны, касцёл св. Яўхіма. Св. святочная імша (успамінаем 89-я угодкі з дня смерці Канстанціна Стаповіча);

2) сустрэча са сваякамі Канстанціна Стаповіча з Астравеччыны, Гродна і Вільнюса;

3) в. Барані (8 км ад Клюшчанаў), музей братоў Стаповічаў.

15.00. Літаратурна-музычная частка імпрэзы з удзелам мясцовай творчай і краязнаўчай супольнасці.

Музычнае аздабленне мерапрыемства - гурт "Балцкі Субстрат" (г. Мінск) пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!"