Общество

14:33 / 11.01.2011

Заслужаны лесавод Мікалай Пятровіч Кажамякін адзначыў сваё 85-годдзе

Жыццё Мікалая Пятровіча Кажамякіна нават самы вялікі аптыміст не назаве лёгкім. Жахлівыя гады Вялікай Айчыннай вайны, якую ён прайшоў з тысячамі іншых франтавікоў, і нямногія з іх вярнуліся дадому жывымі. За свае ратныя позвігі Мікалай Пятровіч быў узнагароджаны двума ордэнамі Cлавы і шматлікімі іншымі ўзнагародамі. Пасляваенны галодны час аднаўлення краіны,... Читать далее

10:48 / 06.01.2011

З Нараджэннем Хрыстовым!

Узлюбёныя ў Госпадзе браты і сёстры!
Сардэчна віншуем усіх вас са Святам Ражаства Хрыстовага!
“Хрыстос нараджаецца – слаўце, Хрыстос з Нябёсаў – сустракайце!”  Так пяе Царква ў свята Ражаства, якога кожны год с хваляваннем чакаюць усе хрысціяне. Кожнага, хто хрышчаны, хто адчувае з нашай Царквой духоўную сувязь, заклікаем у раждзественскія  дні прыйсці... Читать далее

09:09 / 06.01.2011

Тыдзень postfactum: пад навагоднім салютам

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
У чарговым святочным нумары “АП” не станем напружваць нашых чытачоў “глыбінным” аналізам і аглядам знешне- і ўнутрапалітычных падзей. Лепш разам успомнім тое, што закранула ўсіх нас на мінулым тыдні, – надыход Новага 2011 года!
У пераднавагодніх клопатах мы неяк забыліся пра дзве рэчы.
Па-першае, аб тым, што... Читать далее

09:02 / 06.01.2011

Запрашае фестываль царкоўных песнапенняў

І зноў Астравец будзе прымаць удзельнікаў адборачнага туру Раждзественскага фестывалю царкоўных  песнапенняў “Слава ў вышніх Богу”, які па чарзе праводзіцца штогод у адным з трох  раёнаў.
Удзел у ім прымуць хоры прыходскіх храмаў Астравеччыны,  Ашмяншчыны і Смаргоншчыны. Аматары духоўнай музыкі, а іх у нашым гарадскім пасёлку, думаецца, нямала, атрымаюць вялікую асалоду.
Запрашаем... Читать далее

10:39 / 30.12.2010

Год адыходзячы: перамогі, падзеі, адкрыцці

Падзея года
Галоўнай падзеяй адыходзячага года, можна сказаць, яго фінішным акордам сталі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пераканаўчая перамога на іх дзеючага кіраўніка дзяржавы. За Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку прагаласавала амаль 80 працэнтаў дарослых жыхароў раёна.
У Астравецкім раёне ўдзел у выбарах прынялі 16880 выбаршчыкаў з 17965, унесеных у спісы для тайнага галасавання.... Читать далее

16:55 / 29.12.2010

Пастэрка ў Гудагаі

Завея, здавалася, перакрэсліла ўсе спадзяванні. У аўторак вечарам яна дзьмула з такой сілай, што ўсе зажурыліся. “Не, відаць, не атрымаецца сёлета пастэрка пад адкрытым небам, – развяла рукамі сястра Богна з Гудагайскага кляштара кармелітанак. – Сёння ўстанаўлівалі ёлкі на перадкасцельнай плошчы – снегу вышэй калена.  А інтэрнэт абяцае толькі пагаршэнне... Читать далее

11:37 / 24.12.2010

Свята Божага Нараджэння сустракаюць католікі

1

ДАРАГІЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ Ў ХРЫСЦЕ!
У чарговы раз нам  выпадае шчасце перажыць таямніцу Нараджэння Сына Божага. Не  адно тысячагоддзе  людзі чакалі прышэсця Месіі, але думалі, што Ён з’явіцца інакш. Спадзяваліся ўбачыць Яго на троне, а не ў ясельках. Чакалі, што хор анёлаў заспявае на ўвесь свет, а іх песня была... Читать далее

10:57 / 24.12.2010

Забытыя імёны: ксёндз Юзаф Інгялевіч

3

Даныя са свабоднай рускай энцыклапедыi “Традыцыя”:
Імя: Юзаф Інгялевіч
Род дзейнасці: Беларускі каталіцкі святар
Дата нараджэння: 1897 год
Дата смерці: 30 жніўня 1973 года
Месца смерці: Астравец Гродзенскай вобласці
Этнічная прыналежнасць: беларус
Ён скончыў духоўную семінарыю ў Вільні ў 1924 г., служыў у розных месцах, пакуль у 1937 г. не быў пасланы ў Новы Пагост (цяпер Міёрскі... Читать далее

16:20 / 21.12.2010

У Рымдзюнах прайшла прэзентацыя вясельнага дыска ад Арвідаса Кірды

Вакальнае майстэрства спявачак з фальклорных калектываў Рымдзюн, Гялюн і Гіраў вядома далёка за межамі Астравеччыны. Але далёка не ўсе слухачы ведаюць, колькі ў іх поспеху хаваецца працы мастацкага кіраўніка Рымдзюнскага сельскага Дома культуры, навуковага супрацоўніка Літоўскай акадэміі музыкі Арвідаса Кірды.
Без сумненняў, Арвідас – фанат ва ўсім, што тычыцца літоўскага фальклору.... Читать далее

15:58 / 17.12.2010

У гасцях у сям'і Тубісаў

Не так даўно наша газета распавядала пра ўдзел у  рэспубліканскім сямейным сельскагаспадарчым праекце “Валадар сяла” сям’ю Тубісаў з Рытані. А нядаўна мне патэлефанавала яго арганізатар на раённым узроўні першы сакратар райкама БРСМ Марына Мар’янаўна Кутовіч і прапанавала: “Не хочаш пазнаёміцца з імі асабіста? Не пашкадуеш, яны – такія мілыя, добрыя... Читать далее