Общество

09:02 / 07.04.2010

Сваяк і “Сваякі”

З”яўленне ў “Астравецкай праўдзе” спіса ўдзельнікаў “Хаўрусу Сваякоў” нікога не пакінула раўнадушнымі, прынамсі, у Спондаўскім сельсавеце. У кожнай хаце, дзе я пабывала апошнім часам, на стале ляжала газета,складзеная так, каб быў бачны спіс сяброў хаўрусу, алоўкам або ручкай зроблены паметкі супраць таго ці іншага прозвішча… Адных узрадавала прыдачыненне да той... Читать далее

13:33 / 02.04.2010

Пётр Нямыцкі: невядомы, але не забыты

Побач з прыгожым помнікам з чорнага граніту, які парафіяне паставілі на магіле ксяндза Алёйзы Тамковіча, знаходзіцца шэрая каменная пліта з лаканічным надпісам: “Святой памяці ксёндз Пётр Нямыцкі, пробашч Астравецкі. 1887 – 1946 гг.”
І ўсё. Здабыць яшчэ хаця б якую інфармацыю пра гэтага святара мне не ўдалося, хаця звярталася за дапамогай... Читать далее

14:30 / 30.03.2010

Як шукалі паганскія скарбы

Гэты артыкул быў надрукаваны ў 1933 годзе ў газеце “Голас”. Адшукала яго і даслала нам у рэдакцыю прафесар Гэлена Глагоўская з Беластоцкага ўніверсітэта.

…Падвёў мяне да высокага кургана, парослага сасняком, узабраўся на яго вяршыню, і паказваючы на вялікую яму пасярэдзіне, прызнаўся:
– Гэты курган раскопваў я. І больш ніколі – пан можа... Читать далее

15:21 / 26.03.2010

Лыжы да Аўстрыі давялі

Імя Наталлі Духновіч я, ды, думаю, і большасць нашых чытачоў, хто цікавіцца спартыўным жыццём раёна, чулі не раз. Яно рэгулярна “мільгае” на старонках нашай газеты: то Наталля ў спаборніцтвах па армрэстлінгу дакажа, што яна – зусім не «слабы пол», то на лыжах прабяжыць хутчэй за ўсіх, то ў настольным тэнісе... Читать далее

16:54 / 19.03.2010

Таямніца Саборавання

Падыходзіць да свайго завяршэння Вялікі пост і да Пасхі засталося ўсяго два тыдні. Прыродная вясна ўсё больш набірае абароты і ўсё часцеё радуе сонечнымі днямі. Гэтак жа і душа, упадабляючыся прыродзе, паступова абуджаецца ад грахоўнага сну. Бо для кожнага хрысціяніна залатым правілам з’яўляецца абавязкова кожны Вялікі пост прыйсці на споведзь,... Читать далее

16:13 / 19.03.2010

Якой была пошта шмат гадоў таму...

Сёння сваімі ўспамінамі з чытачамі “Астравецкай праўды дзеліцца Уладзімір Іванавіч Кацінель – былы начальнік раённага вузла сувязі, які ўзначальваў яго з 1965 года.
Дзяцінства
– Нарадзіўся я ў 1934 годзе ў Астраўцы. Цяпер гэта вуліца Набярэжная, а раней называлі хутар Трацянішкі. Увогуле, на той час Астравец з усіх бакоў акружалі хутары: недалёка... Читать далее

12:42 / 17.03.2010

Алёна Нарэйка сярод крамлёўскіх зорак

2

Яна вельмі падобная на вясенняга сонечнага зайчыка – такая ж светлая, сонечная, няўрымслівая. З нязменнай адкрытай усмешкай на твары і гарэзлівым агеньчыкам у празрыстых вачах. Рэдкі выпадак, калі знешняе аблічча чалавека настолькі дакладна адпавядае яго ўнутранаму стану. Яна, хоць і пасталела, але па сутнасці засталася ўсё той жа непасрэднай, чулай,... Читать далее

15:47 / 12.03.2010

Выпрабаванне для душы і веры

Трэба адразу зрабіць агаворку: хваробы, пакуты, смерць апраўдаць нельга. Гэта ненармальнасць, якая пануе ў ненармальным, паўшым свеце, дзе ўсё падуладна распаду. Аднак напачатку ён не быў такім. І сэнс прышэсця ў наш свет Бога ўва плоці – дараванне выратавання ад граху, пракляцця і смерці.
Такія мы, людзі, ёсць: калі нам добра,... Читать далее

15:54 / 09.03.2010

Роля жанчыны ў сям'і

Развагі сястры Алены
аб ролі і месцы жанчыны
–Давайце пачнём з пачатку. З самага-самага пачатку. З моманту стварэння свету. На шосты дзень Бог стварыў мужчыну, як сказана, “па ўзору і падабенству свайму”. А з каго, у такім разе, ён пазней скапіраваў жанчыну? Па чыйму вобразу і падабенству Усявышні ствараў нас?
– Чалавецтва прывыкла... Читать далее

18:01 / 07.03.2010

Фестываль сабраў патрыётаў

Ужо стала добрай традыцыяй, што кожны год напярэдадні дня Абаронцаў Айчыны райкам БРСМ праводзіць раённы тур абласнога фестывалю патрыятычнай песні. Гэты год таксама не стаў выключэннем – на минулым тыдні ў кінаканцэртнай зале “Астравец” ізноў іграла музыка і панавала песня.
Здаецца: што тут складанага – выйсці і праспяваць песню, аднак задумаешся:... Читать далее