Ураджэнец Варнян, доктар навук, гісторык, філосаф, філолаг, аўтар звыш сарака навуковых прац, выдадзеных у Расіі, Беларусі, Літве, Польшчы, Германіі, ЗША; апошні народны дэпутат былога СССР і шчыры католік; чалавек, які свядома выйшаў са складу КПСС, але заўсёды лічыў распад Савецкага Саюза найвялікшай сацыяльнай катастрофай; навуковец, які пасля 1991 года стаў... Читать далее
Общество
Знаёмцеся: егер са Спондаўшчыны Рыгор Рабянок
Салдатамі, кажуць, не нараджаюцца… А егерамі?
ПАЧАТАК
Ці ж мог Рыгор Уладзіміравіч застацца абыякавым да палявання, калі нарадзіцца яму выпала ў сям’і патомных паляўнічых?
З малых гадоў хлопчык з захапленнем назіраў, як бацька, Уладзімір Фядосавіч Рабянок, збіраецца ў лес. Да бляску начышчанае ружжо, “металічны” пах пораху, паляўнічы сабака, які ад прадчування блізкасці здабычы... Читать далее
Маскоўскі акцёр і рэжысёр Уладзімір Ягораў завітаў на Астравеччыну
На чарговым пасяджэнні ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы” прымалі цікавага госця – па запрашэнні галоўнага рэдактара Ніны Аляксееўны Рыбік на Астравеччыну завітаў вядомы маскоўскі акцёр і рэжысёр, тэатральны педагог Уладзімір Ягораў. У Беларусь яго прывяло запрашэнне да ўдзелу ў 18-й Навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая накіроўвалася з Непагаснай... Читать далее
Дарога да святыняў Таісы Сямёнавай
Трапіць у Навукова-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў”, якая на працягу васямнаццаці гадоў адпраўляецца ад Мінскага кафедральнага Свята-Духавага сабора па абласцях, раёнах, ад храма да храма ў чарговую сталіцу Дня беларускага пісьменства, было маёй запаветнай марай. І сёлета Гасподзь спадобіў яе ажыццявіць.
Як расказаць пра ўсё ўбачанае, зведанае, пачутае, не зыбыўшыся важнага,... Читать далее
У Астравецкага касцёла Узнясення Святога Крыжа з'явіўся святар
Ёсць на свеце цуды! Чым жа інакш можна патлумачыць, што менавіта ў 2011-ым (роўна сто гадоў назад быў высвенчаны Астравецкі касцёл Узнясення Святога Крыжа) ў храме НАРЭШЦЕ з’явіўся святар?!
Яго пачалі будаваць таму, што царскія ўлады зачынілі касцёл святых Казьмы і Дам’яна, ператварыўшы яго ў царкву. Па ўспамінах былой жыхаркі пасёлка... Читать далее
Чытач дзеліцца ўражаннямі: пілігрымка ў Мадрыд
Калі б яшчэ год назад мне хто-небудзь сказаў аб тым, што наступным летам я апынуся ў Паўднёвай Еўропе, напэўна б толькі ўсміхнулася і не ўспрыняла дадзеныя словы ўсур’ёз. Аднак з Божай дапамогай і падтрымкай гудагайскіх ксяндзоў мае мары і мары моладзі гудагайскай парафіі здзейсніліся. Нам пашанцавала паўдзельнічаць у Сусветнай сустрэчы... Читать далее
"Гаспадары зямлі" жывуць у Гудагаі
Узнагароджванне пераможцаў конкурсу на лепшае сельскае падвор’е сярод маладых сем’яў, творчы праект “Гаспадар зямлі” і цудоўны святочны канцэрт… Менавіта так – гучна, ярка, насычана і разнастайна – Астравеччына развітвалася з летам.
Лета ў той дзень таксама не засталося ў даўгу і вырашыла папесціць усіх бязвоблачным і гарачым надвор’ем. Таму ўсім, хто... Читать далее
Гонар раёна: вадзіцель ПМС Іосіф Вянгроўскі
Ці ведаў у дзяцінстве Іосіф Вянгроўскі, што такое меліярацыя, арашэнне, перасовачная механізаваная калона, АЗС? Ці думаў, што гэтыя словы, паняцці, назвы будуць суправаджаць яго кожны дзень і стануць часткай жыцця? Наўрад, бо рос ён звычайным хлапчуком, хадзіў у школу, дапамагаў бацькам па гаспадарцы і да позняга вечара прападаў з сябрамі,... Читать далее
Цікава і весела праводзілі лета ў Гудагаі
У нядзелю на станцыі Гудагай прайшло свята “Да пабачэння, лета!”, арганізатарам якога выступіў сельскі Дом культуры.
У другой палове дня на пляцоўцы паміж Домам культуры і сельвыканкамам узнікла імправізаваная сцэна, а месца насупраць яе ператварылася ў глядзельную залу.
Побач разгарнула свае гандлёвыя рады райспажыўтаварыства – свежыя булачкі, сокі, каўбасныя вырабы і цэлая... Читать далее
Разнастаіць адпачынак і правесці свята дапаможа «Пазітыўчык»
Нядаўна ў будынку кінаканцэртнай залы “Астравец” распачала работу група маладых і актыўных людзей пад шэфствам вядомага не толькі на Астравеччыне пераможцы шматлікіх конкурсаў Паўла Букеля.
Згуртаваныя ў адну каманду актывісты сваёй мэтай паставілі разнастаіць адпачынак і проста заняць вольны час тых, хто не жадае праводзіць яго на канапе, а марыць у... Читать далее