Общество

15:24 / 08.04.2011

Шлях да прафесіі мастачкі Тэрэсы Варановіч

Колькі сябе помніць Тэрэса Іосіфаўна Варановіч, столькі яна і малюе. Мама Тэрэсы Іосіфаўны была швачкай, і крэйда ў доме была заўсёды. А яшчэ былі дзверы, печка, падлога – і сястрычкі-двайняшкі Тэрэса з Ірэнай малявалі, што хацелі і дзе хацелі. Ім гэта падабалася, а маці за такую творчасць дзяцей ніколі не... Читать далее

14:23 / 08.04.2011

Незвычайны камень знайшлі на мяжы пагранічнікі

Падчас чарговага планавага абходу дзяржаўнай мяжы група пагранічнікаў на чале з камандзірам мабільнай заставы капітанам Іванам Сяргеевым знайшла ўнікальны старажтны камень з трыма выбітымі на ім крыжамі.
–Пакуль складана сказаць нешта дакладнае, – пракаменціраваў гэтую знаходку мясцовы краязнаўца Алесь Юркойць. – Знаходкай будуць займацца навукоўцы. Адно можна сказаць з упэўненасцю: камень... Читать далее

09:47 / 06.04.2011

Лёсы людскія: сям'я Нагелаў з Гваздзікян

Па сутнасці, гэты матэрыял з’яўляецца працягам расповеду пра вёску Гваздзікяны. Але жыццё і лёс мужа і жонкі Нагелаў – Тарэсы Эдвардаўны і Іосіфа Францавіча – заслугоўваюць таго, каб выдзяліць іх у асобную тэму.
Зрэшты, кожны чалавек ( і зусім не важна, дзе ён жыве – у Вашынгтоне ці ў Бабанішках!) гэта... Читать далее

19:01 / 05.04.2011

Знакамітыя "Песняры" выступілі ў Астраўцы

Легендарныя “Песняры” прыехалі ў Астравец за чатыры гадзіны да пачатку канцэрта. Здавалася, у гэтым “вагоне” часу без праблем ўдасца знайсці “акно”, каб хоць некалькі хвілін пагутарыць з музыкантамі. Аднак удзельнікі дзяржаўнага ансамбля настолькі сур’ёзна падышлі да свайго выступлення ў нашым горадзе, што за клопатамі па падрыхтоўцы да канцэрта, настройкай музычнай... Читать далее

18:45 / 05.04.2011

“Паэтычнае майстэрства” Людмілы Кухарэвіч

2

Пераможцам абласнога фестывалю педагагічных работнікаў “Поэзия – души движенье” стала ветэран педагагічнай працы, член літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы” Людміла Іванаўна Кухарэвіч.
Наша газета паведамляла, што пасля раённага фестывалю, які адбыўся ў цэнтры пазашкольнай работы ў лютым, на яго абласны этап былі вылучаны паэтычныя творы Вольгі Саковіч, Марыі Пешка і Людмілы... Читать далее

12:02 / 05.04.2011

Абраз Мікалая Цудатворца з часцінкай яго мошчаў прыбудзе ў Астравец

Свяціцель Мікалай, архіепіскап Мір Лікійскіх Цудатворац, праславіўся як вялікі ўгоднік Божы. Нарадзіўся ў горадзе Патары Лікійскай вобласці (тэрыторыя сучаснай Турцыі). Ён быў доўгачаканым сынам праведных бацькоў Феафана і Ноны, пасланы Госпадам ім за набожнае жыццё і шчырыя малітвы. Дзіця рана праявіла сваю адметнасць, адоранасць Божую. Нованароджанае немаўля пры хрышчэнні прастаяла... Читать далее

13:13 / 01.04.2011

Конкурс «Рамантычная экспрэсія»: вартасці і недахопы

Першы блін – камяком. Але вельмі смачны!

Конкурс “Рамантычная экспрэсія”, які быў заяўлены як першы Усходнееўрапейскі адкрыты конкурс харэаграфічнага, тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва, стаў найбольш значнай падзеяй у культурным жыцці Астраўца. Скажу без перабольшвання: столькі талентаў з розных куточкаў Беларусі і нават з-за яе межаў адначасова на нашых сцэнах яшчэ... Читать далее

15:32 / 30.03.2011

Фотавыстава манаха Карнэлія Консэка ўразіла многіх астраўчан

Астравец развітаўся з выставай Карнэлія Консэка “Крыніца жыцця і любові – сям’я”.
Так сталася, што адкрывалася выстава без удзелу яе аўтара – таленавітага фотамастака, каталіцкага манаха брата Карнэлія Консэка. Гэта кампенсавала закрыццё: на імпрэзе прысутнічалі не толькі брат Карнэлій, але і Раіса Ігнатаўна Сушко, супрацоўніца часопіса “Дыялог”.
Нагадаем: гэта не першая выстава... Читать далее

15:23 / 30.03.2011

Нашы землякі ў свеце

21 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне рэдакцыйнай калегіі энцыклапедычнага даведніка “Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах”.
Сярод персаналій, якія ўвайшлі ў гэты даведнік, нашы землякі – вучоныя, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, вайскоўцы – усяго прыкладна 1850 прозвішчаў. Сярод іх ёсць і ўраджэнцы Астравецкага раёна. Таму я лічу сваім грамадзянскім абавязкам пазнаёміць з... Читать далее

14:46 / 30.03.2011

Супрацоўнік Астравецкага РАУС стаў лепшым у вобласці

Па выніках мінулага года ізалятар часовага ўтрымання Астравецкага аддзела ўнутраных спраў быў прызнаны адным з лепшых у вобласці. А яго начальнік, Мікалай Мар’янавіч Родзь, лепшым супрацоўнікам ІЧС.
З першага погляду асабіста ў мяне Мікалай Мар’янавіч пакідае ўражанне інтэлігентнага і ўраўнаважанага чалавека. Крыху пазней да гэтых азначэнняў дадалося яшчэ адно – і... Читать далее