Общество

18:25 / 22.07.2011

Ёсць песня – будзе і хлеб?

Калі цэнтр духоўнага жыцця раёна ў мінулую нядзелю знаходзіўся ў мястэчку Гудагай, дзе вернікаў і святароў сабраў парафіяльны фэст, то цэнтрам культурнага сталі Варняны, дзе адзначаўся дзень вёскі, прымеркаваны да 620-годдзя гэтага старажытнага паселішча.
Праўда, святам вёскі ў агульнапрынятым сэнсе гэтага слова яго назваць было цяжка, бо не было традыцыйнага ўшаноўвання... Читать далее

17:44 / 22.07.2011

Пад шкаплерным плашчом Маці Божай

У яго светлых і жывых (драўляныя ж!) сценах дыхаецца лягчэй, думаецца святлей, верыцца мацней,  жывецца радасней.
Як і належыць санктуарыуму, фэст у Гудагайскай святыні доўжыцца два дні. Пачынаецца ў суботу – з імшы. І неяк адразу набірае пік духоўнай вышыні – і трымае яго на гэтай вышыні без натугі – лёгка,... Читать далее

14:40 / 15.07.2011

Традыцыі абноўленага храма

У мінулы аўторак праваслаўныя вернікі адзначалі свята першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Для прыхаджан Астравецкай царквы, якая асвечана ў  іх гонар, гэта асаблівае, прастольнае свята. І адзначалася яно асабліва, цёпла і ўзнёсла, з захаваннем ранейшых традыцый і падтрыманнем новых, нядаўна ўзнікшых.
І таму, нягледзячы на будні дзень і на цёплы летні... Читать далее

14:34 / 15.07.2011

На фэст – у Гудагай!

З вялікай радасцю і даверам Пану Богу запрашаем Вас прыняць удзел ва ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай, якая адбудзецца 16-17 ліпеня:
16 ліпеня:
17.00 – Імша
18.00 – Крыжовы шлях на Кальварыі
23.15 – Нешпары пра НПМ з разважаннем
24.00 – Працэсія са свечкамі
– Святая Імша
– Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
17 ліпеня:
08.30 –... Читать далее

08:06 / 11.07.2011

Плённае супрацоўніцтва астравецкіх і навагрудскіх палякаў

Эстафетную палачку святкавання дня  польскай культуры члены Астравецкага раённага аддзялення Саюза палякаў на Беларусі перадалі cуайчыннікам з Навагрудка. І, вядома ж, самі паехалі ўслед за  падарункам – сябе паказаць, ды на іншых глянуць.
Калі ж гаварыць сур’ёзна, то астравецкіх і навагрудскіх палякаў шмат гадоў яднае плённае супрацоўніцтва і сяброўства. Навагрудчане –... Читать далее

16:02 / 04.07.2011

Фестываль «Адна зямля» прайшоў у Астраўцы

Калі начальнікі аддзелаў культуры трох раёнаў – Маладзечанскага, Валожынскага і Вілейскага – стаміліся ад штогадовых пошукаў новых форм правядзення Дня моладзі, нарадзілася ідэя арганізаваць фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні.
 “Адна зямля” – адначасова і слоган, і дэвіз, і канцэпцыя конкурсу. Ён праводзіцца сярод раёнаў, якія некалі ўваходзілі ў былую Маладзечанскую вобласць.
Сёлета... Читать далее

16:25 / 29.06.2011

Тыдзень postfactum: журботная дата, сумныя думкі

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Хто яго ведае, колькі яшчэ спатрэбіцца часу, каб дзень 22 чэрвеня асацыіраваўся ў нашай памяці з нечым светлым і радасным?
На мінулым тыдні ўсе мы ў чарговы раз яго ўспомнілі і адзначылі. Аднак успомнілі па-рознаму. Дзіўна, але чым далей мы аддаляемся ад 1941 года, тым больш... Читать далее

14:58 / 29.06.2011

100 гадоў споўнілася яшчэ адной жыхарцы Астравеччыны

У мінулую суботу 100 гадоў споўнілася яшчэ адной жыхарцы Астравеччыны. У гэты дзень свой  юбілей адзначыла  жыхарка вёскі Варняны Францішка Вацлаваўна Грыгель.
Усё сваё доўгае жыццё жанчына пражыла ў Варнянах. З сямі гадоў зведала цяжкую працу – спачатку парабкавала, а потым працавала ў калгасе. І нават тады, калі пайшла на заслужаны... Читать далее

13:44 / 27.06.2011

Заслужаны мастак Расіі Мікалай Карнілаў падарыў Астравецкаму раёну карцінную галерэю

1

Звычайна падарункі дораць імянінніку. У Мікалая Карнілава, вядомага мастака, журналіста, пісьменніка, мецэната, заслужанага мастака Каралакалпакіі, Узбекістана і Расіі, члена саюза пісьменнікаў Расіі, заслужанага мастака Расіі, прэзідэнта асацыяцыі “Мастацтва народаў свету”, іншае правіла: на свой дзень нараджэння ён сам дорыць падарункі. Падарункі шчодрыя, можна сказаць – бясцэнныя: карцінныя галерэі, у якіх... Читать далее

13:38 / 27.06.2011

Следчы Вольга Шафран: “Эмоцыі пакідаю дома”

Многія з нас у дзяцінстве марылі стаць Шэрлакам Холмсам. Адшукваць ўлікі, разблытваць мудрагелісты клубок чарговага злачынства, уступаць у проціборства з хітрым і жорсткім забойцам, прадугадваць яго крокі і папярэджваць чарговае  злачынства…
Марылі многія. Сталі – адзінкі. Як следчы следчага аддзела пракуратуры Гродзенскай вобасці (па Астравецкаму раёну) Вольга Антонаўна Шафран.
–Вольга, давайце з... Читать далее