Общество

07:22 / 08.09.2011

У Астравецкага касцёла Узнясення Святога Крыжа з'явіўся святар

12

Ёсць на свеце цуды! Чым жа інакш можна патлумачыць, што менавіта ў 2011-ым (роўна сто гадоў назад быў высвенчаны Астравецкі касцёл Узнясення Святога Крыжа) ў храме НАРЭШЦЕ з’явіўся святар?!
Яго пачалі будаваць таму, што царскія ўлады зачынілі касцёл святых Казьмы і Дам’яна, ператварыўшы яго ў царкву. Па ўспамінах былой жыхаркі пасёлка... Читать далее

11:31 / 07.09.2011

Чытач дзеліцца ўражаннямі: пілігрымка ў Мадрыд

1

Калі  б яшчэ год  назад мне хто-небудзь сказаў аб тым, што наступным летам я апынуся ў Паўднёвай Еўропе, напэўна б толькі ўсміхнулася і не ўспрыняла дадзеныя словы ўсур’ёз. Аднак з Божай дапамогай і падтрымкай гудагайскіх ксяндзоў мае мары і мары моладзі гудагайскай парафіі здзейсніліся. Нам пашанцавала паўдзельнічаць у Сусветнай сустрэчы... Читать далее

15:48 / 06.09.2011

"Гаспадары зямлі" жывуць у Гудагаі

1

Узнагароджванне пераможцаў конкурсу на лепшае сельскае падвор’е сярод маладых сем’яў, творчы праект “Гаспадар зямлі” і цудоўны святочны канцэрт… Менавіта так – гучна, ярка, насычана і разнастайна – Астравеччына развітвалася з летам.
Лета ў той дзень таксама не засталося ў даўгу і вырашыла папесціць усіх бязвоблачным і гарачым надвор’ем. Таму ўсім, хто... Читать далее

08:45 / 05.09.2011

Гонар раёна: вадзіцель ПМС Іосіф Вянгроўскі

Ці ведаў у дзяцінстве Іосіф Вянгроўскі, што такое меліярацыя, арашэнне, перасовачная механізаваная калона, АЗС? Ці думаў, што гэтыя словы, паняцці, назвы будуць суправаджаць яго кожны дзень і стануць часткай жыцця? Наўрад, бо рос ён звычайным хлапчуком, хадзіў у школу, дапамагаў бацькам па гаспадарцы і да позняга вечара прападаў з сябрамі,... Читать далее

14:30 / 02.09.2011

Цікава і весела праводзілі лета ў Гудагаі

У нядзелю на станцыі Гудагай прайшло свята “Да пабачэння, лета!”, арганізатарам якога выступіў сельскі Дом культуры.
У другой палове дня на пляцоўцы паміж Домам культуры і сельвыканкамам узнікла імправізаваная сцэна, а месца насупраць яе ператварылася ў глядзельную залу.
Побач разгарнула свае гандлёвыя рады райспажыўтаварыства – свежыя булачкі, сокі, каўбасныя вырабы і цэлая... Читать далее

16:09 / 30.08.2011

Разнастаіць адпачынак і правесці свята дапаможа «Пазітыўчык»

Нядаўна ў будынку кінаканцэртнай залы “Астравец” распачала работу група маладых і актыўных людзей пад шэфствам вядомага не толькі на Астравеччыне пераможцы шматлікіх конкурсаў Паўла Букеля.
Згуртаваныя ў адну каманду актывісты сваёй мэтай паставілі разнастаіць адпачынак і проста заняць вольны час тых, хто не жадае праводзіць яго на канапе, а марыць у... Читать далее

13:12 / 26.08.2011

Вакацыі з Богам на Нарачы

Калі хочацца адпачыць у апошнія летнія дзянёчкі і атрымаць зарад пазітыўных эмоцый – гайда на Нарач!
Напэўна, ужо многім вядома, што кожны год, дзякуючы ксяндзу дэкану Варнянскай парафіі Здзіславу Пікулу, ладзіцца пяцідзённы адпачынак на Нарачы. Дзеці і дарослыя з палаткамі, спальнымі мяшкамі, пледамі і коўдрамі, пэўным запасам харчоў і самымі неабходнымі... Читать далее

09:42 / 03.08.2011

Цуд духоўнага яднання

Збіраючыся сёлета на Украіну, ніякіх асаблівых планаў не складалі, проста намерыліся  праведаць родзічаў, якіх даўно не бачылі.

Відаць, ва ўзнагароду за сціпласць жаданняў ваяж быў напоўнены духоўным зместам — нас запрасілі паўдзельнічаць ва Усеўкраінскай і маладзёжнай прошчы  да Зарваніцкай цудатворнай іконы Маці Божай разам з групай падвалачыскіх паломнікаў.
Зарваніцкі цудатворны абраз... Читать далее

15:15 / 02.08.2011

Прылічаны да ліку святых

У чацвер, 4 жніўня, адбудзецца  ўрачыстае Богаслужэнне і чын кананізацыі (прылічэння да ліку святых) свяшчэннамучаніка Кіпрыяна (Клімуца), чыё служэнне праходзіла ў межах Навагрудскай епархіі і які быў замучаны за веру Хрыстову ў Карагандзінскім лагеры ў 1942 годзе.
Богаслужэнне будзе здзяйсняць Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт у саслужэнні... Читать далее

15:36 / 29.07.2011

Караткевіч на Астравеччыне

1

У 1960-я гады, да свайго шлюбу з Валянцінай Браніславаўнай, Уладзімір Караткевіч пабываў на маёй роднай Астравеччыне, што мяжуе з Літвой, разоў з дзесяць.
Едучы ў Вільню дзеля архіўных пошукаў, мы звычайна спыняліся, робячы перасадку з аднаго прыгараднага цягніка на другі, на апошняй беларускай станцыі Гудагай. Або заходзілі, чакаючы віленскага прыгараднага, у... Читать далее