Заместитель начальника Островецкого РОВД Вадим Савицкий занял третье место на областном конкурсе профессионального мастерства
Намеснік начальніка Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Вадзім Мар’янавіч Савіцкі заняў трэцяе месца на конкурсе прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў органаў унутраных спраў Гродзенскай вобласці.За права даказаць сваё прафесійнае майстэрства змагаліся 36 удзельнікаў, якія былі падзелены на тры групы: намеснікі начальнікаў па ІРіКЗ, супрацоўнікі кадравых падраздзяленняў (мужчыны), супрацоўніцы кадравых падраздзяленняў (жанчыны).
Падчас конкурсу ўдзельнікам прыйшлося прайсці розныя іспыты: яны здавалі тэарэтычныя экзамены па ідэалагічнай, спецыяльнай і медыцынскай падрыхтоўцы, а таксама дэманстравалі практычныя навыкі ў стральбе і фізічных практыкаваннях. Давялося канкурсантам выступіць у ролі псіхолагаў – і знайсці выйсце са складанай канфліктнай сітуацыі.
У выніку намеснік начальніка Астравецкага РАУС Вадзім Мар’янавіч Савіцкі прадэманстраваў добрыя прафесійныя навыкі і заняў у конкурсе трэцяе месца.
Марына МАЦКЕВІЧ.
