Закупіцца да Вялікадня дапаможа вулічны гандаль у Астраўцы
Прыкупіць смачненькага да велікодных святаў астраўчане могуць у цэнтры горада.
На вуліцы Ленінскай працуе міні-ярмарка. Тут ля вялікай палаткі райспажыўтаварыства можна набыць кулічы, рыбу, мяса, рулеты і шмат рознай ”драбязы”, без якой не абыходзіцца святочны стол.
Працаваць святочны гандаль тут будзе з 13па15 і з 21 па 22 красавіка.


