З юбілеем горада віншуе Віктар Свіла
Юбілей невялікі, але за гэтыя нядоўгія 10 гадоў Астравец змяніўся непазнавальна: пабудаваны тысячы квадратных метраў жылля, новыя школы, дзіцячыя садкі, магазіны, культурныя і спартыўныя аб’екты. Прыемна, што развіваюцца не толькі новыя мікрараёны, але і гістарычная частка горада. Самы малады горад на карце Беларусі становіцца і адным з самых прыгожых і ўтульных, дзякуючы дзяржаўным інвестыцыям, старанням мясцовай улады, працы карэнных астраўчан і новых жыхароў горада.
Віншую землякоў з 10-гадовым юбілеем надання Астраўцу статусу горада. Жадаю, каб горад заўсёды квітнеў, станавіўся родным домам для ўсё большай колькасці жыхароў і быў месцам, дзе хочацца жыць, працаваць і тварыць! А гараджанам – добрага здароўя, мірнага неба над галавой, поспехаў у стваральнай працы на карысць радзімы, дабрабыту ў сем’ях. І каб як мага больш працавітых і таленавітых людзей нашага горада атрымлівалі па сваіх заслугах статус ганаровага грамадзяніна.
Віктар СВІЛА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
па Смаргонскай выбарчай акрузе №59.
