Па афіцыйных звестках, за час баявых дзеянняў Савецкай Арміі ў Афганістане праз гарніла гэтай неаб’яўленай вайны прайшло каля 600 тысяч грамадзян Савецкага Саюза, у пераважнай большасці сваёй – маладзенькіх, неаперыўшыхся 18-20-гадовых хлапчукоў. У тым ліку амаль 30 тысяч – жыхароў Беларусі. І ў лёсе кожнага далёкая азіяцкая краіна пакінула след... Читать далее
Шоу-праграма "Імпульс кахання" прайшла ў "Галактыцы"
Ёсць і ў лютым адзін эмацыянальны дзень з подыхам вясны і кахання – Дзень Святога Валянціна. У мінулую суботу прызнацца адзін аднаму ў сваіх пачуццях можна было ў рамантычнай атмасферы “Галактыкі”, дзе адбылася шоу-праграма “Імпульс кахання”.
Каля ўваходу ўсім раздавалі “валянцінкі” і запрашалі закаханых прайсці ў “ЗАГС”, дзе можна было афіцыйна... Читать далее
Літоўскую мову вывучаюць у цэнтры пазашкольнай работы
З восені на базе цэнтра пазашкольнай работы, акрамя даўно існуючых гурткоў, адкрылася некалькі новых, якія карыстаюцца попытам не толькі сярод дзяцей, але і іх бацькоў. Да аднаго з такіх і адносіцца гурток літоўскай мовы.
– Заняткі гуртка “Вывучаем літоўскую мову” праводзяцца толькі раз у тыдзень. Але і гэтага дастаткова, каб праз... Читать далее
За здароўем – у санаторый
У 2010 годзе ў Астравецкім раёне пуцёўкі ў санаторыі атрымаў 121 чалавек, з іх 62 дарослыя, 49 дзяцей і 10 дзяцей-інвалідаў з суправаджэннем. Закупляюцца яны за сродкі фонду сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту.
Але, як стала вядома, не ўсе ведаюць, як можна трапіць у санаторый ці адправіць на аздараўленне сваё дзіця.... Читать далее
Новае ў заканадаўстве. Кодэкс аб адукацыі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня 2011 года падпісаў прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Кодэкс аб адукацыі.
Кодэкс аб адукацыі грунтуецца на дзеючых законах («Аб адукацыі», «Аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі», «Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)», «Аб агульнай сярэдняй адукацыі», «Аб вышэйшай адукацыі»), Дэкрэце... Читать далее
Ігрок трымаўся да апошняй карты... або як нас разводзяць
Мы з вадзіцелем сядзелі ў машыне, прыпаркаванай на стаянцы ля райвыканкама, і чакалі Паліну Антонаўну. За шклом суцэльнай сцяной ліў дождж, на асфальце хутка раслі лужыны. Прахожых амаль не было, машын на стаянцы – таксама.
Пад’ехаў старэнькі аўтамабіль “Рэно” і спыніўся ля нас. За рулём сядзела маладая жанчына з акуратным макіяжам.... Читать далее
Як стаць гімназістам?
Здаецца, што да канца навучальнага года яшчэ далёка, але не паспеем мы азірнуцца, як прыйдзе май. І перад чацвёртакласнікамі ўзнікне пытанне: прадоўжыць навучанне ў сваёй школе ці пайсці ў гімназію?
Пра асаблівасці навучання ў гімназіі, арганізацыю ўступных іспытаў і набору ва ўстанову наша размова з намеснікам начальніка аддзела адукацыі Наталляй Вікенцьеўнай... Читать далее
Час запаўняць дэкларацыю. А ці трэба?
Існуе даволі распаўсюджанае меркаванне, што жыхары Злучаных Штатаў Амерыкі больш за ўсё баяцца падатковага інспектара – аб жорсткасці амерыканскага падатковага заканадаўства ходзяць легенды.
Наколькі ўсё гэта характэрна для нас? Каму не варта “спаць спакойна”? Як не нажыць праблем з інспекцыяй па падатках і зборах? Якія існуюць льготы па аплаце падаткаў і... Читать далее
У астравецкай раённай бальніцы з'явіўся свой сайт
Набраўшы адрас http://www.oscrb.by кожны жадаючы можа даведацца пра дзейнасць цэнтральнай раённай бальніцы: яе структуру, работу, у тым ліку і грамадскіх арганізацый, атрымаць інфармацыю для пацыента, задаць цікавячае вас пытанне таму ці іншаму доктару – і затым атрымаць кампетэнтны адказ спецыяліста. Дарэчы, для размяшчэння сайта ёсць выделенный сервер. А ў перспектыве... Читать далее
15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
ХХ стагоддзе было “шчодрым” на ваенныя канфлікты. На якіх толькі франтах не ваявалі беларусы, дзе толькі не пралівалі сваю кроў і не знаходзілі вечны супакой! Для тых, хто здолеў вынесці ўсе цяжкасці і вярнуўся дадому, і для іх загінуўшых баявых сяброў існуе ў календары спецыяльны дзень – 15 лютага –... Читать далее