На календары – вясна! І хоць раніцай марозчык яшчэ пашчыпвае нос і шчокі — гэта хутчэй ад безвыходнасці ці жадання надаць большай бадзёрасці прахожым. А днём высокае шчодрае сонца “крадзе вочы”, асляпляе і заварожвае, нагадвае, што “колькі зіме ні кружыць, недаўгавечна яе кабала”. І час ужо з ёй развітвацца –... Читать далее
Перамога астравецкіх хакеістаў
Напярэдадні вясны астравецкія хакеісты – выхаванцы Яўгена Міхайлавіча Яфімава – зрабілі ўсім цудоўны падарунак. На абласной спартакіядзе “Каласок” сярод дзяцей і юнакоў сельскіх населеных пунктаў, які праходзіў у Лядовым палацы 24-25 лютага ў Лідзе, нашы “цудоўныя пяцёркі і варатар” занялі першае месца.
Акрамя дружыны Астравецкага раёна ў спаборніцтве ўдзельнічалі яшчэ 9... Читать далее
Абітурыенту-2011. Як стаць міліцыянерам?
На гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з паступленнем у праваахоўныя органы, адказвае старшы інспектар групы кадраў Астравецкага РАУС Вадзім Мар’янавіч Савіцкі.
– Нагадайце, калі ласка, яшчэ раз – хто можа працаваць у праваахоўных органах?
– Да нас могуць звярнуцца паўналетнія маладыя людзі, якія адслужылі ў арміі і маюць сярэднюю, сярэдне-спецыяльную ці вышэйшую... Читать далее
На выхадныя – у Парыж з'ездзіла Ганна Чакур
Быў час, калі на адной са сцен рэдакцыі мы калекцыяніравалі розныя “крылатыя” выразы, якія дарылі нам нашы сяб-ры і госці. Адным з маіх самых любімых быў: “Не прыкладай столькі намаганняў – усё самае лепшае прыходзіць у наша жыццё само”. Ён усплыў у маёй памяці, як пасля размовы з сястрой я... Читать далее
Славутыя землякі. Фізіёлаг з Крываносаў
Ініцыятарам гэтага матэрыялу стала жыхарка вёскі Завідзіненты Яніна Іванаўна Вайнілка, якая патэлефанавала да нас у рэдакцыю і папрасіла на старонках газеты расказаць пра прафесара Ягелонскага ўніверсітэта Напалеона Цыбульскага, які нарадзіўся на Астравеччыне, у вёсцы Крываносы.
Дзякуем за падказку, Яніна Іванаўна!
Мяркуючы па інфармацыі, якую выдае “на-гара” ўсёвед-інтэрнэт, Напалеон-Нікадзім Цыбульскі нарадзіўся 14 верасня... Читать далее
Падведзены вынікі конкурсу "Выратавальнікі вачамі дзяцей"
У аўторак у цэнтры пазашкольнай работы былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу дзіцячага мастацтва “Выратавальнікі вачамі дзяцей”.
Удзел у конкурсе прынялі навучэнцы з амаль усіх школ раёна, і камісіі давялося шмат “папацець”, каб вы-браць лепшых. Чаго тут толькі ні было – малюнкі, фотаздымкі і плакаты, вырабы з саломкі, дрэва і пластыліну, “спробы... Читать далее
Вынікі двух тураў раённага чэмпіянату інтэлектуалаў
Другая гульня раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях “закруціла” нежартоўную інтрыгу: па выніках двух гульняў палова каманд-удзельніц – ажно пяць — апынуліся ў лідзіруючай тройцы.
Нагадаем: першая гульня раённага чэмпіянату была праведзена напрыканцы студзеня. Тады ў ёй прыняло ўдзел дзевяць каманд.
(“Ядзерны востраў”, інтэлектуалы з дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі, не ўдзельнічалі ў першай... Читать далее
Рабочыя дні пераносяцца
У Беларусі рабочы дзень з панядзелка 7 сакавіка пераносіцца на суботу 12 сакавіка бягучага года. А таксама рабочы дзень з панядзелка 2 мая пераносіцца на суботу 14 мая 2011 года.
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 232 ад 24 лютага 2011 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Арганізацыям прадастаўляецца... Читать далее
Павіншавалі мужчын
22 лютага ў кінаканцэртнай зале “Астравец” адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Урачысты сход па традыцыі распачаў раённы ваенны камісар Ігар Мікалаевіч Чычварын. У сваім выступленні ён расказаў пра вялікую ролю арміі, якая з’яўляецца абавязковым атрыбутам кожнай самастойнай дзяржавы. І калі справа... Читать далее
Павел Букель – у ліку лепшых
У мінулую пятніцу ў Гродна праходзіў абласны фестываль патрыятычнай песні, які штогод арганізоўваюць ГА БРСМ і аддзел моладзі. Наш раён на ім прадстаўляў цэнтр пазашкольнай работы, а дакладней – культарганізатар Павел Букель, які выступаў у намінацыі “Аўтарская песня”, і Вікторыя Гарбачэўская – намінацыя “Саліст”.
Як і кожны год, сёлета на мерапрыемства... Читать далее