В терапевтическом отделении Островецкой больницы провели ремонт и уже принимают пациентов

после ремонтаТэрапеўтычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы прыняло пацыентаў пасля рамонту.
Астравецкая бальніца – адна з тых арганізацый, што праводзіць рамонт сваіх памяшканняў гаспадарчым спосабам. За гэты час прыгожы сучасны выгляд атрымалі многія аддзяленні і раённая паліклініка.

Змены ў тэрапеўтычным аддзяленні бальніцы пачаліся ў пачатку бягучага года – тады тут былі адрамантаваны душавыя і туалеты, а да 8 сакавіка вокны аддзялення «апрануліся» ў новае ўбранне.
– На працягу двух летніх месяцаў тэрапія была закрыта на рамонт, і тут шчыравалі нашы працаўнікі, – расказвае загадчыца аддзялення Святлана Уладзіміраўна Радзько. – Мы пафарбавалі дзверы і падлогу, абнавілі шпалеры, у некаторых палатах замянілі ложкі – стала чыста, светла і ўтульна.
Цяпер тут прыемна не толькі працаваць – у аддзяленні абсталяваны пакой дзяжурнага ўрача і абнавіўся працэдурны кабінет, – але і атрымліваць лячэнне – для пацыентаў з'явіўся пакой адпачынку.
после ремонта1– Сёння ў нашым аддзяленні наладжана электроннае вядзенне гісторыі хваробы пацыентаў, – працягвае Святлана Уладзіміраўна. – У сувязі з гэтым нам выдзелілі тры новыя камп'ютары, што значна аблегчыла працу ўрачоў і медыцынскага персаналу.
Абнавілася і радзільнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы, якое штогод на два тыдні закрываецца на дэзінфекцыю і цякучы рамонт. Сёлета сваімі сіламі работнікі аддзялення абнавілі палаты і карыдоры, а фае ўпрыгожыў новы цюль.
У бліжэйшы час у аддзяленні будзе абсталяваны пакой для прыгатавання малочных сумесей для нованароджаных.
Дарэчы, за 8 месяцаў бягучага года ў радзільным аддзяленні Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы з'явілася на свет 176 новых грамадзян.

----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.