В райисполкоме чествовали медалистов и победителей олимпиад

выпускники1 Традыцыйнае мерапрыемства па ўшанаванні таленавітай і адоранай моладзі Астравеччыны прайшло ў райвыканкаме. Сёлета яго ўдзельнікамі сталі восем маладых людзей, якія па выніках навучання ў сярэдняй школе атрымалі залатыя медалі, а таксама 12 пераможцаў і прызёраў абласной і рэспубліканскай алімпіяд па агульнаадукацыйных прадметах, іх педагогі і бацькі.

Павіншаваць падлеткаў са школьнымі дасягненнямі на форум таленавітай і адоранай моладзі прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Іосіфаўна Станкевіч.выпускники2


– У нас сёння свята. У нас – таму што ўлада робіць усё, каб вы атрымалі добрую адукацыю, маглі развівацца і прыносіць карысць нашай дзяржаве, – сказала ў прывітальным слове старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук.выпускники3


За поспехі ў вучобе, якія вучні пацвердзілі на дзяржаўных экзаменах, памятнай статуэткай і прэміяй Астравецкага райвыканкама ў памеры сямі базавых велічынь Ірына Эдуардаўна ўзнагародзіла восем залатых медалістаў.выпускники4


Не засталіся па-за ўвагай і тыя школьнікі, якія на працягу навучальнага года прымалі ўдзел у абласной і рэспубліканскай алімпіядах і годна абаранялі гонар нашага раёна: 12 школьнікаў – Вікторыю Сідаровіч, Андрэя Малочку, Артура Пертулевіча, Юлію Багушэвіч, Ангеліну Пятровіч, Вераніку Анімуцкую, Ангеліну Мельгуй, Аліцыю Кусойць з гімназіі №1, Лізавету Клімчэня, Дзмітрыя Краўцова з СШ №1, Кацярыну Шылько з Падольскага НПК і Васілісу Сяргей з Міхалішкаўскай школы – Віктар Збігневіч Свіла ўзнагародзіў прэміямі Астравецкага райвыканкама за паспяховыя выступленні ў алімпіядах.выпускники5


– Гэтае мерапрыемства чымсьці падобна да ўшанавання, якое адбываецца пры занясенні працаўнікоў Астравеччыны на раённую Дошку гонару. Тут сабраліся самыя лепшыя вучні і педагогі нашага раёна, якія на справах пацвердзілі гэтае годнае званне, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама. – Смела ідзіце ў свет і свяціце святлом веры, розуму і талерантнасці, якое далі вам вашы педагогі і бацькі. выпускники6


Перамог у алімпіядах і выдатнай вучобы не было б без педагогаў. Менавіта таму ўзнагароды атрымалі і настаўнікі, якія рыхтавалі вучняў да алімпіяд: Ганна Мар'янаўна Алёхна, Святлана Віктараўна Кунігель, Ганна Яўгеньеўна Андралойць, Галіна Віктараўна Внуковіч, Таццяна Анатольеўна Круглікава, Ніна Рыгораўна Свіла, Уладзімір Іосіфавіч Барысевіч, Людміла Фабіянаўна Валадзько, Ларыса Іванаўна Шаўчэнка і Наталля Валянцінаўна Ярмак.выпускники8


Падчас форуму гучалі словы падзякі настаўнікам і бацькам, школьнікі абяцалі апраўдаць аказаны ім давер, і ўсе ў чарговы раз упэўніліся ў тым, што толькі разам можна выхаваць годнага грамадзяніна нашай краіны.


Алена СВЕТЛАЯ