В Островце впервые прошёл семейный фестиваль

OLYMPUS DIGITAL CAMERA15 мая, калі адзначаўся Міжнародны дзень сям’і, у Астравецкім  раёне адбыўся першы ў сваім родзе фестываль сямей. Ініцыятарам яго правядзення стала урач акушэр-гінеколаг цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Іванаўна Івашка. Дапамаглі ёй у арганізацыі свята раённы аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва і ўвогуле ўсе, для каго сямейныя каштоўнасці маюць асаблівае, самае галоўнае ў жыцці значэнне.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERAФестываль сямей планавалася правесці з вялікім размахам ў лесапаркавай зоне, але гэтаму перашкодзіў дождж. Таму свята тэрмінова перабазіравалася ў кінаканцэртную залу “Астравец” – але гэта не сапсавала настрой ні дзецям, ні дарослым, якія прыйшлі на свята.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERAЗ-за непагадзі не атрымаўся запланаваны парад дзіцячых калясак. Але бацькі паўтарагадовага Цімафея Коўзана і чатырохмесячнага Валодзі Тараненкі не спалохаліся непагадзі і прыйшлі на свята з тэматычна аформленымі каляскамі – і атрымалі за гэта падарункі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAТое, што цяжарнасць можа быць прыгожай, а адзенне для цяжарных – не толькі зручным, але стыльным і модным, прадэманстравалі будучыя мамы, якія, нібы сапраўдныя мадэлі па подыуму, прайшлі па сцэне кінаканцэртнай залы.

Фестываль быў багатым на розныя конкурсы: мамы спаборнічалі ў спрыце, таты – у сіле і вытрымцы, а сем’і – ва ўменні намаляваць дом сваёй мары.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУвесь час ў зале працавалі інфармацыйныя пляцоўкі, дзе ўрачы цэнтральнай раённай бальніцы давалі кансультацыі маладым і будучым мамам.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERAГледачоў радавалі сваімі талентамі астравецкія артысты і выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Так што надвор’е не здолела сапсаваць свята: гледачы пакідалі залу ў прыўзнятым настроі.

Хочацца спадзявацца, што гэты сямейны фестываль стане пачаткам яшчэ адной добрай прыгожай традыцыі.

Падрабязны рэпартаж пра сямейны фестываль чытайце ў суботнім выпуску "АП"


Фота Івана Дзятловіча.