У раённай бальніцы адкрылася музейная экспазіцыя
Па такім прынцыпе пайшлі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт раённай бальніцы – і да Дня медыцынскага работніка зрабілі калектыву цудоўны, я б сказала – шыкоўны падарунак. Напярэдадні прафесійнага свята ў галоўным корпусе цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы адкрыты музей гісторыі аховы здароўя Астравеччыны.
На жаль, Тадэвуш Зыгмундавіч не дажыў да таго моманту, калі дакументы, фотаздымкі, інструменты, якія так беражліва збіраліся і захоўваліся ў скрынках і шафах, перапісалі, улічылі, сістэматызавалі.
Асобныя стэнды прысвечаны галоўным урачам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё астравецкай медыцыны: Івану Цімафеевічу Міхалькову, Валянціну Аляксандравічу Ражко, Валянціну Ігнатавічу Тачонаму.
Нельга не адзначыць зробленае на высокім узроўні афармленне экспазіцыі. Нават не верыцца, што гэта музей усяго адной установы – столькі тут звестак пра гісторыю не толькі медыцыны, а раёна ўвогуле.
Упэўнена, музейная экспазіцыя цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы бальніцы можа стаць месцам, дзе можна вярнуцца ў мінулае – і лепш зразумець сучаснасць.
А калі б такія ці хоць бы падобныя экспазіцыі з’явіліся ў кожнай арганізацыі і ўстанове – уяўляеце, колькі белых плям у гісторыі раёна ўдалося б запоўніць?!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.