У Альхоўскай СШ прайшла гульнёвая праграма «Мова родная мая»


У Альхоўскай СШ прайшла гульнёвая праграма «Мова родная мая». Мерапрыемства арганізавала школа сумесна з мясцовай бібліятэкай каб прыцягнуць увагу школьнікаў да багацця і прыгажосці роднага слова.

Вучні праверылі свае веды, адказваючы на пытанні і адгадваючы загадкі. У праграме таксама гучалі вершы і прыказкі, а школьнікі ўдзельнічалі ў традыцыйных беларускіх гульнях.



Дадатковай часткай сустрэчы стала кніжная выстава «Беларуская мова – мелодыя сэрца».

У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў кніжную закладку. Сустрэча дапамагла школьнікам адчуць каштоўнасць роднага слова і з павагай аднесціся да культурнай спадчыны.





Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.