Семья Бескровных из России почтила память своего отца и деда, который покоится в братской могиле в Гудогае
Гэты Дзень Перамогі стаў запамінальным для сям'і Бяскроўных з Валгаградскай вобласці Расіі. 8 мая яны завіталі на Астравеччыну, каб ушанаваць памяць свайго бацькі і дзеда Андрэя Пятровіча Бяскроўнага, які знайшоў супачын у брацкай магіле ў пасёлку Гудагай у 1942 і чыё прозвішча з'явілася на помніку толькі ў 2012 годзе.9 мая гэту сям'ю сустракалі ў Гудагайскай школе, дзе прайшла вечарына памяці ў гонар не толькі Андрэя Пятровіча Бяскроўнага, але і ўсіх землякоў-ветэранаў, памяць пра якіх захоўваецца ў школьным музеі.
Толькі нядаўна Вячаслаў Андрэевіч Бяскроўны змог адшукаць магілу свайго бацькі – малодшага сяржанта Андрэя Пятровіча Бяскроўнага – і ў Дзень Перамогі яго нашчадкі прыехалі пакланіцца памяці і мужнасці свайго слаўнага продка. Да помніка Бяскроўныя прывезлі не толькі кветкі, але і жменьку валгаградскай зямлі.
Падрабязней пра памятны дзень сям'і Бяскроўных чытайце ў бліжэйшым выпуску «АП».
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.
