С Первомаем!
Паважаныя жыхары Астравеччыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні са Святам працы – 1 Мая!
Першамай традыцыйна сімвалізуе абнаўленне жыцця, радасць стваральнай працы, партнёрства і супрацоўніцтва. Гэта дзень, калі па-асабоваму адчуваецца сувязь часоў, супольнасць пакаленняў.
У гэты святочны дзень дзякуем усім, хто сваёй добрасумленнай працай садзейнічае дасягненням у прамысловасці, будаўніцтве, сферы паслуг, хто вучыць дзяцей, лечыць хворых, зберагае культурную спадчыну і народныя традыцыі. Асаблівай удзячнасці і падзякі заслугоўваюць працаўнікі вёскі, у якіх цяпер самы адказны перыяд – закладваецца фундамент новага ўраджаю, а гэта значыць і дабрабыту людзей.
Упэўнены, што сумесная стваральная праца і творчы падыход да справы дазваляе дасягнуць значных вынікаў у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах.
Няхай плённая праца з’яднае наша грамадства і павялічыць нацыянальнае багацце роднай Беларусі.
Жадаем усім жыхарам Астравеччыны добрага здароўя, поспехаў у працы, дастатку і дабрабыту кожнай сям’і.
А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
І.Э. ТАЛЬЧУК, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
