Разрослись деревья и кусты. Кто обрежет?

У чат-бот «Астравецкай праўды» у «Тэлеграм» звярнуўся астраўчанін, які часта карыстаецца паслугамі электрапаяздоў і выходзіць на астановачным пункце “Каменка”.
– Да стаянкі, куды падвозяць пасажыраў аўтамабілі, вядзе заасфальтаваная дарожка, над якой з цягам часу разрасліся дрэвы і кусты. Іх галлё займае амаль палову дарожкі і, нізка спускаючыся над зямлёй, драпае аўтамабілі. Хто б мог падрэзаць лішнія галінкі? – цікавіўся мужчына.
Абслугоўвае тэрыторыю ўздоўж чыгуначнага палатна, у тым ліку астановачны пункт “Каменка”, Аршанская дыстанцыя аховы лесанасаджэнняў, дзе нам паведамілі, што санітарная абрэзка насаджэнняў уздоўж дарожкі будзе праведзена ў бліжэйшы час.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
