Размова з дэпутатам за кубкам гарбаты
Удзельнікі клуба актыўнага даўгалецця запрасілі на сустрэчу дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Віктара Свілу.

Нашы маладыя душой няўрымслівыя ветэраны добра ведаюць Віктара Збігневіча: нехта працаваў пад яго кіраўніцтвам у бытнасць намеснікам старшыні райвыканкама, нехта сустракаўся па асабістых ці грамадскіх справах. Таму размова за кубкам гарбаты з першых хвілін пацякла цёплая, шчырая.
Парламентарый расказаў пра Нацыянальны сход, свой удзел у дзейнасці Палаты прадстаўнікоў, асаблівасцях работы дэпутатаў у выбарчай акрузе.
Удзельніцы клуба – у ім актыўнічаюць пераважна жанчыны – цікавіліся дзяржаўнымі і грамадскімі пытаннямі. Многія з іх падавалі свае прапановы ў Канстытуцыю – Віктар Збігневіч расказаў, як ідзе работа над новай рэдакцыяй асноўнага закона краіны. Ларыса Мартынава падарыла дэпутату “самвыдатаўскі” дадатак да сваёй кнігі пра гісторыю Астравецкай СШ №1. У свой час гэтае выданне ўбачыла свет дзякуючы зацікаўленаму ўдзелу і падтрымцы Віктара Збігневіча, а цяпер Ларыса Аляксандраўна знайшла ў архіўных падшыўках раённых газет “Большэвіцкі арганізатар” і “Сталінская праўда” новыя звесткі і аформіла іх у брашуру.

Людзі “залатога ўзросту” ставілі перад дэпутатам надзённыя праблемы. Ларыса Тарашкевіч гаварыла пра недасканалае транспартнае абслугоўванне ў нашым імкліва растучым горадзе.
Галіна Вайцяхоўская цікавілася, ці можна ў Астраўцы ўкараніць тэхналогіі “разумнага горада”.
А нязменны кіраўнік клуба Данута Чарнушэвіч прапанавала перадаць пажылым людзям будынак колішняга раённага Дома культуры, дзе можна не толькі ладзіць сустрэчы, але і стварыць нармальныя ўмовы для рэпетыцый і выступленняў хору ветэранаў, арганізаваць тут пункт выдачы кніг, ды і медыцынскі – ён вельмі патрэбен у старой частцы горада.
Віктар Збігневіч папярэдзіў, што ў яго няма чароўнай палачкі, каб выконваць усе жаданні выбаршчыкаў, але паабяцаў пераадрасаваць іх выканаўчым органам мясцовай улады, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца вырашэнне падобных пытанняў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
