Проводится акция "Внимание – дети!"
"Увага – дзеці!" – gад такой назвай з 25 жніўня па 5 верасня ў рэспубліцы праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства, у якім задзейнічаны супрацоўнікі ўсіх падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі. Вадзіцелі ў гэты час нават днём павінны ездзіць з уключаным бліжнім святлом.Вось і заканчваецца бесклапотны для дзяцей час – летнія канікулы. Школьнікі і іх бацькі жывуць у чаканні 1 верасня. Аднак мала хто з іх задумваецца, наколькі бяспечным будзе гэты паход за ведамі… З пачатку года ў рэспубліцы ў дарожна-транспартных здарэннях загінулі 7 дзяцей, а 196 атрымалі розныя траўмы.
Паважаныя бацькі, давайце разам змагацца за бяспеку дзяцей. Пастарайцеся больш пільна кантраляваць іх месца-знаходжанне. Не пакідайце іх без нагляду і сачыце, каб яны не гулялі каля дарогі. Даступна і настойліва тлумачце, як весці сябе ў небяспечных сітуацыях. Абавязкова прымушайце насіць святлоадбівальныя элементы. Не дазваляйце дзіцяці да 14 гадоў выязджаць на дарогу на веласіпедзе і роліках. Пры паездках на аўтамабілі з дзецьмі да 12 гадоў выкарыстоўвайце дзіцячыя ўтрымліваючыя прыстасаванні. Ключы ад транспарту трымайце ў недаступным для малалетніх месцы.
Хочацца звярнуцца таксама і да вадзіцеляў: будзьце ўважлівымі на дарогах, зніжайце хуткасць у населеных пунктах, каля школ, пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў, асабліва вечарам і ноччу. А ў час правядзення Міністэрствам унутраных спраў рэспубліканскіх мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, ездзіце з уключаным бліжнім святлом фар. За парушэнне гэтага патрабавання вадзіцелі будуць карацца папярэджваннем ці штрафам да дзвюх базавых велічынь.
С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.
