Перенесено начало сезона охоты

Пачатак сезона палявання на балотную і вадаплаўную дзічыну ў Беларусі ў чарговы раз перанеслі па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі па ўзгадненні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Такое рашэнне падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
Наша газета пісала аб тым, што сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну ў сувязі з устанаўленнем на тэрыторыі краіны спякотнага і сухога надвор’я пераносіўся на канец лета – з 8 на 22 жніўня. Зараз афіцыйным пачаткам палявання на вальдшнэпа, вяхіра, голуба шэрага, перапёлкі, фазана лічыцца 5 верасня.
Як паведамілі спецыялісты Астравецкага лясгаса, рашэнне аб пераносе прынята з мэтай прадухілення выпадкаў узнікнення лясных пажараў.
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.
Фота з сайта mimi-gallery.com.
